10:00 01.09.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

РАДА БЕЛАРУСКАЙ ІНТЭЛІГЕНЦЫІ ЗАНЕПАКОЕНА ПРАЦЭСАМ КАНСАЛІДАЦЫІ ДЭМСІЛ

Рада беларускай інтэлігенцыі выказала занепакоенасць працэсам кансалідацыі дэмакратычных сіл і вылучэння адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары. Пра гэта гаворыцца ў заяве, прынятай 31 жніўня ў Мінску на чарговым пасяджэнні рады, паведамляе .

Старшыня рады Уладзімір Колас нагадаў, што шэраг апазіцыйных палітыкаў адмовіліся ад пасрэдніцтва Рады пасля таго, як рада скараціла колькасць прэтэндэнтаў на статус адзінага кандыдата да пяці чалавек: Сяргей Калякін, Аляксандр Казулін, Уладзімір Някляеў, Яраслаў Раманчук і Андрэй Саннікаў.

Паводле слоў Коласа, Казулін заявіў аб тым, што ён падтрымае любога адзінага кандыдата, а Саннікаў адмовіўся ўдзельнічаць у працэсе кансалідацыі. Усе спробы сабраць астатніх удзельнікаў палітычнага працэсу ні да чаго не прывялі, хоць яны заяўлялі пра свае намеры ўдзельнічаць у сустрэчах, сказаў Колас.

Кандыдат эканамічных навук Леанід Злотнікаў мяркуе, што ў сітуацыі, калі становіцца праблематычным вылучэнне адзінага кандыдата ад апазіцыі на выбары кіраўніка дзяржавы, Рада павінна дамагацца стварэння адзінай перадвыбарнай каманды ўдзельнікаў палітычнага працэсу. Злотнікаў мяркуе, што стварэнне такой каманды ўзмоцніць пазіцыі дэмсіл.

Рада даручыла Коласу накіраваць заяву кіраўнікам дэмакратычных партый і рухаў, якія падтрымліваюць Калякіна, Казуліна, Някляева, Раманчука і Саннікава.

Нагадаем, што Рада беларускай інтэлігенцыі з красавіка мінулага года вядзе кансультацыі з лідэрамі палітычных партый і грамадскіх арганізацый па падрыхтоўцы прэзідэнцкай кампаніі. 
 

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме