21:45 20.06.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Пытанні "Народнага рэферэндума" набылі асаблівую актуальнасць

У Берасці – адноўлены збор подпісаў за правядзенне “Народнага рэферэндуму”. Ініцыятары звароту да Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь – актывісты кампаніі “Гавары Праўду!”. Сярод пытанняў у звароце пазначаныя такія пункты: захаванне бясплатнай медыцыны і адукацыі, паглыбленне інтэграцыі з Еўразвязам, забарона размяшчэння замежных ваенных аб'ектаў на тэрыторыі Беларусі, кампенсацыя грашовых унёскаў, страчаных грамадзянамі падчас дэвальвацыі 2011 года.

Актывіст кампаніі “Гавары Праўду!” Ігар Маслоўскі перакананы, што пытанні рэферэндуму сталі яшчэ больш актуальнымі ў сувязі з украінскімі падзеямі:

- Сапраўды мы крышачку менш удзялілі ўвагі кампаніі “Народны рэферэндум”, па пэўных прычынах. Зараз адбываецца новая актывізацыя. Як паказала практыка, што ўсе шэсць пытанняў, за якія мы збіраем подпісы, на сённяшні дзень вельмі акутальныя. Асабліва з апошнімі ваеннымі падзеямі.

Усяго ў рамках кампаніі “Народны рэферэндум” па рэспубліцы плануецца сабраць больш за 400 тысяч подпісаў, каля паўтысячы з іх – у берасцейскім рэгіёне.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме