10:00 22.12.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Прывітальная прамова да ўдзельнікаў Кангрэса за незалежнасць Беларусі
Паважаныя дэлегаты і госці Кангрэса! Віншую вас з адкрыццём важнага форума ў жыцці нашага грамадства і жадаю поспехаў у яго рабоце.
Суверэнітэт і незалежнасць краіны – вялікія каштоўнасці ў жыцці кожнага народа кожнай краіны.
Але, як кажуць у народзе, Бог няроўна дзеліць: адны народы стагоддзямі жывуць у незалежных краінах і нават не задумваюцца аб гэтым становішчы, быццам бы гэтыя каштоўнасці дадзены раз і назаўсёды. Другія народы на працягу стагоддзяў, цаной каласальных намаганняў, пакут і ахвяр змагаюцца за суверэнітэт і незалежнасць сваіх краінаў, і найбольш устойлівые перамагаюць у гэтай барацьбе. Беларусы, несумненна, маюць дачыненне да гэтай катэгорыі.
Суверэнітэт і незалежнасць Беларусі былі абвешчаны ў дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце і незалежнасці, прынятай дэпутатамі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12 склікання ў 1990 г. Праз год гэтай дэкларацыі надалі статус Канстытуцыйнага акта.
А ў 1994 г. асноўныя палажэнні былі ўключаны ў першую Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якуя я, як старшыня Вярхоунага Савета, падпісаў па даручэнню дэпутатаў.
З 149 артыкулаў Канстытуцыі асноўным з’яўляецца першы артыкул аб незалежнасці і суверэнітэце. Без першага артыкула ўсе астатнія 148 артыкулаў значна губляюць сваю сілу.
Дэклараваць незалежнасць і суверэнітэт краіны – вляікая справа, але не канчатковая. Гэтыя вялікія каштоўнасці трэба ўкараняць у практыку нашага жыцця, у свядомасць кожнага беларуса.
Але тут не ўсё так добра атрымліваецца. Маладыя сувярэнныя дзяржавы, у тым ліку і Беларусь, амаль што увесь час падвяргаюцца рознай рызыке, як звонку, так і знутры.
Як гэта ні парадаксальна можа здавацца, але нашым суверэнітэтам увесь час нехта не задаволены. Спрабуюць удасканаліць суверэнітэт і незалежнасць па сваяму ўзаемаразуменню.
У 17 артыкуле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь запісана: “Дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь з’яўляецца беларуская мова”. Але ў 1995 годзе пасля майскага рэферэндума ў гэты артыкул дадалі яшчэ і расійскую мову.
У 18 артыкулеКанстытуцыі запісана, што “Рэспубліка Беларусь ставіць за мэту зрабіць сваю тэрыторыю бяз’ядзернай зонай, а дзяржаву нейтральнай”. Мы ня хочам ні з кім ваяваць. Нас вабіць мірнае жыццё.
У 1994 г. мы ўсю ядзерную зброю – стратэгічную і тактычную –аддалі Расіі бясплатна. А тры вялікія краіны свету – Вялікабрытанія, ЗША і Расія – гарантавалі нам (таксама Казахстану і Украіне) тэрытарыяльную цэласнасць і незалежнасць. А што з гэтай гарантыі атрымалася, мы бачым на прыкладзе сённяшніх адносін паміж Расіяй і Украінай.
Ці маем мы, беларусы, сёння гарантыі ад паўтарэння украінскай сітуацыі, я ня ведаю, але думаю, што не, у нас такіх гарантыяў няма.
За 24 гады паля прыняцця дэкларацыі выйсці наперад па стварэнню нейтральнай дзяржавы беларусам пакуль што не ўдалося. Сказаць адназначна, што ў нас сёння ўмацаваўся суверэнітэт і незалежнасць краіны, пакуль што не выходзіць. Разлічваць на дапамогу нашых сусветных гарантаў не прыходзіцца. Не замацавалася і нашая эканамічная незалежнасць.
Таму мы з вамі ўсе разам павінны ўкараняць асноўныя каштоўнасці суверэнітэта і незалежнасці краіны і не дазваляць нікому і ніколі гандляваць імі, як звычайным таварам.
Мечыслаў Іванавіч Грыб
21 снежня 2014г.
г.Мінск
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
13 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |