19:30 06.02.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Прэзыдыум БСДП аб падрыхтоўцы да палітычнай кампаніі “Выбары ў ПП НС Рэспублікі Беларусь”

ПРЭЗІДЫУМ БДСП АБ ПАДРЫХТОЎЦЫ ДА ПАЛІТЫЧНАЙ КАМПАНІІ “ВЫБАРЫ Ў ПАЛАТУ ПРАДСТАЎНІКОЎ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ”

31 студзеня 2016 г. на пасяджэнні Прэзідыума БСДП разгледжана пытанне аб падрыхтоўцы да палітычнай кампаніі “Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”.

Удзельнікі пасяджэння вырашылі, што ў адпаведнасці з пастановай Цэнтральнага Камітэта БСДП ад 20 снежня мінулага года партыя будзе праводзіць палітычную кампанію самастойна.

Як вядома, Цэнтральны Камітэт прыняў пастанову аб тым, каб была створана камісія, якая б распрацавала выбарчую платформу БСДП да сёлетняй палітычнай кампаніі. Інакш платформу называюць пасланнем партыі выбаршчыкам. Прэзідыум БСДП прапанаваў сябрам партыі Болбат В. В., Вільскаму Я. С., Герыловіч Н. Д., Сементовіч Ж. А., Шабетніку А. В. распрацаваць праект такога паслання да 1 сакавіка гэтага года.

Абласным, гарадскім і раённым арганізацыям БСДП рэкамендавана актывізаваць працу па падборы назіральнікаў падчас палітычнай кампаніі “Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме