15:02 05.02.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) ухваліў дзейнасць Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў.

На парадку дня пасяджэння Прэзідыума БСДП разглядалася выкананне Праграмы партыі ў частцы супрацоўніцтва з прафсаюзамі. Кіраўніцтва сацыял-дэмакратаў разумее важнасць сумеснай дзейнасці з прафсаюзамі па абароне правоў працоўных. У сваёй пастанове кіруючы орган партыі адзначыў поспех Беларусскага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў у перамовах з урадам па адстойванню правоў прафсаюзаў. Дзякуючы дейнасці БКДП стала магчымым прыняцце плана дзеянняў урада Рэспублікі Беларусь па выкананню рэкаменадацый Міжнароднай арганізацыі працы.

Прафсаюзнай каміссіі БСДП даручана падрыхтаваць прект пагаднення аб супрацоўніцтве паміж партыяй і БКДП, а таксама паміж партыяй і суб’ектамі БКДП.

Прэсс-служба БСДП

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме