23:01 06.09.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Правакацыя, мэта якой запалохаць і перасварыць дэмакратаў
Адразу пасля публікацыі ў інтэрнэце каментарыя “Пятля” з версіямі наконт таго, хто і што магло стаяць за смерцю кіраўніка сайта “Хартыя’97” Алега Бябеніна, невядомыя пакінулі ў паштовай скрыні шэф-рэдактара “Народнай Волі” Святланы Калінкінай паштоўку кампаніі “Гавары праўду” з пагрозамі на адрас журналісткі.
- Пасланне мне даслалі не па пошце, яго проста ўкінулі ў скрыню, намякаючы на тое, што ведаюць, дзе я жыву і як мяне знайсці. У ім канкрэтна не называецца матэрыял, за які мяне “папярэджваюць”, - размова ідзе “пра яшчэ адзін такі артыкул”, за які мяне пакараюць, бо “пачалося паляванне на здраднікаў”. Зараз, пасля раптоўнай смерці Алега Бябеніна, абставіны якой выклікаюць шмат пытанняў, такія дзеянні - гэта не проста спроба запалохаць мяне асабіста, гэта дзеянні, якія накіраваны на стварэнне атмасферы напружанасці і страху і ў журналісцкім асяроддзі, і ў цэлым у грамадстве, - расказала Святлана Калінкіна.
Што заўважна: пагроза напісаная на паштоўцы кампаніі “Гавары праўду”. Хаця ГП, зразумела, ніякіх адносінаў да гэтай пагрозы на адрас Святланы Калінкінай не мае. І тое відавочна.
Відавочна, што гэта груба зробленая правакацыя:
-Ясна адно: праціўнікі пайшлі па шляху правакацый. Не выключана, што звёнамі аднаго ланцуга можа быць і выбух ў расійскай амбасадзе, і вось гэтая пагроза, атрыманая Святланай Калінкінай. Прычым сама Калінкіна выдатна разумее, што гэта спроба пасварыць альтэрнатыўныя сілы, якія выступаюць супраць існуючага рэжыму. І тут у ход ідуць правакацыйныя метады, прычым дастаткова грубыя. А фальшыўку аформіць нічога няварта, - кажа палітолаг Святлана Навумава.Міхась Шэўчук,
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
27 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |