13:00 01.02.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Праваабаронцы абаранiлi вязьня гітлерызму
31 студзеня 2014 года ў канцылярыі суда Барысаўскага раёна 82- гадовай вязніцы гітлерызму Ніне Гурко паведамілі радасную вестку. Вызначэнне суддзі Болатавай М.Р. ад 13 студзеня бягучага года аб падаўжэнні на тры гады права пражывання Гурко Н.І. ў добраўпарадкаванай аднапакаёвай кватэры яе памерлага мужа Гурко В.Я. гарадскімі ўладамі абскарджана не было ў патрэбны 10-дзённы тэрмiн і ўступіла ў законную сілу.
Аб зменлівасцi лёсу былой непаўналетняй вязнiцы фашысцкіх канцлагераў Ніны Гурко неаднаразова пiсалi мясцовыя i рэспублiканскiя газеты на сваіх старонках. Падтрыманыя судовымі органамі , мясцовыя ўлады шматкроць спрабавалі выселіць жанчыну з жылля яе нябожчыка мужа Уладзіміра Гурко. Двойчы па іх пазовах суддзі суда Барысаўскага раёна спадарыня Малчанава і спадар Кобец прымалі пастанову аб прымусовым высяленьні грамадзянкі Гурко з згаданай кватэры. Двойчы пасля яе касацыйных скаргаў Мінаблсуд і Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь пакідалі ў сіле рашэнні суда першай інстанцыі.
Аднак з дапамогай праваабаронцаў з Барысава былая вязніца гітлерызму змагла знайсьці паразуменьне і падтрымку на прыёмах у Леаніда Крупца. Гэты высокапастаўлены чыноўнік і найбліжэйшы паплечнік Аляксандра Лукашэнка некалькі гадоў узначальваў Мінскі аблвыканкам, а затым быў адным з кіраўнікоў Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу. Апошняе месца працы гэтага чалавека – пасада Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла нашай краіны ў Бразіліі. Леанід Крупец і ўсё кіраўніцтва Мінскай вобласці палічылі патрэбным звярнуць увагу на гуманітарны аспект шматгадовай судовай цяжбы і два разы хадайнічалі перад Барысаўскім райвыканкамам аб адклiканнi яго пазоваў. Супрацьстаяць такому націску апошні, вядома ж, апынуўся не ў сілах і ў 2010 годзе ўсё ж распарадзіўся прапісаць на 3-гадовы тэрмін інваліда другой групы ў спрэчным жыллi.
У канцы мінулага года тэрмін гэтай прапіскі скончыўся, і судовыя выканаўцы зноў пачалі дасылаць састарэлай жанчыне апавяшчэнні аб высяленьні. На дапамогу ёй зноў прыйшлі праваабаронцы, якія падрыхтавалі неабходныя звароту да старшыні Барысаўскага райвыканкама і старшыні суда Барысаўскага раёна аб неабходнасці прыпыніць высяленне. Звароты падзейнічалі.
Таму пакуль у Ніны Гурко справы ідуць даволі нядрэнна. Яна ветэран працы з амаль паўвекавым працоўным стажам, што заўважна па яе прыстойнаму, па беларускіх мерках, пенсійным забеспячэнні . Да яго нацыянальным заканадаўствам устаноўлены таксама дзве даплаты. Першая даплачваецца ў памеры мінімальнай пенсіі па ўзросту былым вязням фашысцкіх канцлагераў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання. Другая даплата ўведзена прэзідэнцкім указам № 35 «Аб павышэнні пенсій» для непрацуючых пенсіянераў ва ўзросце 80 гадоў і старэй.
Аляксандр АБРАМОВІЧ, старшыня Барысаўскага аддзела Міжнароднай
асацыяцыі абароны правоў чалавека, старшыня Барысаўскай арганiзацыi БСДП
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |