16:30 23.04.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Прамова на развітанне з Іванам Луцкевічам (архіўны аўдыёзапіс). Да 70-годзьдзя Зянона Пазьняка.
24 красавіка спаўняецца 70 гадоў Зянону Пазьняку. Да гэтай даты вырашыў прапанаваць увазе грамадзкасьці аўдыёзапіс выступу старшыні БНФ лідэра дэпутацкай апазыцыі ў Вярхоўным Савеце ХІІ скліканьня Зянона Пазьняка. Выступ прагучаў у Вільні, дзе на могілках Росы 18 травеня 1991г. адбылося перазахаваньне парэшткаў Івана Луцкевіча, аднаго з бацькоў-пачынальнікаў беларускага руху. Пахаваны раней Іван Луцкевіч быў у Закапанэ (Польшча), дзе памёр у 1919г. ад сухотаў.
Запіс зроблены мною. На мерапрыемстве было шмат журналістаў, але я ня памятаю каб гэты выступ раней быў агучаны ў СМІ. Выступ, як мне падаецца, эмацыйны і вельмі зьмястоўны… Нажаль, запіс тэхнічна недасканалы, на першай хвіліне чутно, як пралятае рэактыўны самалёт…
Слухаць тут:
Рэдакцыя сайта прыхільнікаў БСДП віншуе паважанага Зянона Станіслававіча зь сямідзясяцігодзьдзем і жадае моцнага здароўя, асабістага шчасьця, творчага плёну і новых здабыткаў у барадзьбе за будучае нашай Бацькаўшчыны!
Л. Дз.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме