23:01 17.02.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Праграмы брэсцкага тэлебачання спланаваныя на год наперад
Пра гэта дырэктарка тэлерадыёкампаніі "Брэст" Ларыса Дабрадомава паведаміла ў адказе брэсцкім апазіцыянерам. Тыя прасілі даць ім эфір для абмеркавання палітычных і сацыяльных праблемаў вобласці і краіны.
Зварот да кіраўніцтва тэлерадыёкампаніі падпісалі кіраўнікі мясцовых філіяў Партыі БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Партыі камуністаў Беларускай, а таксама Свабоднага прафсаюзу Беларускага і прафсаюзу РЭП.
Як паведаміў Еўрарадыё кіраўнік брэсцкіх сацыял-дэмакратаў Ігар Маслоўскі, прадстаўнікі апазіцыі прапаноўвалі ладзіць круглыя сталы, абмяркоўваць грамадскае і палітычнае жыццё, сацыяльна-эканамічныя праблемы. Актывісты спасылаліся на правы. гарантаваныя ім беларускай Канстытуцыяй і міжнароднымі пактамі, а таксама на абвешчаную лібералізацыю і дэбюракратызацыю.
Адказ спн. Дабрадомавай здзівіў апазіцыянераў:
Маслоўскі:На жаль, мы атрымалі адказ вельмі дзіўны: што яны не з'яўляюцца ўласнікамі і што на цэлы год наперад распісаныя ўсе праграмы. І іх заказчыкамі з'яўляюцца Мінск і аблвыканкам.
Еўрарадыё пацікавілася, ці не будуць апазіцыянеры падаваць заяўку адразу на 2010 год, калі да канца гэтага года эфір распісаны.
Маслоўскі:Я думаю, што бліжэйшым часам мы звернемся да абласнога выканаўчага камітэту, ці сапраўды гэта так. І тады ў рамках планаў абласнога камітэту (калі ён з'яўляецца заказчыкам гэтых праграм), накіраваць туды такія прапановы.
13:08 17.02.09
Обсудить новость на Форуме
16 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |