23:01 14.09.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі прынялі ўдзел ў канферэнцыі “Незалежнасць: здабыткі і перспектывы”
Прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі прынялі ўдзел ў канферэнцыі “Незалежнасць: здабыткі і перспектывы”, якая прайшла ўчора ў Мінску пад патранажам “Народнай праграмы” .
У першай секцыі “Што азначае незалежнасць для Беларусі” адбыліся выступы вядомых палітыкаў і грамадскіх дзеячоў краіны: экс-спікера Вярхоўнага Савета Мечыслава Грыба, прадстаўніка БДСП, Жаны Літвіной — кіраўнічкі “Беларускай асацыяцыі журналістаў”, старшыні БНФ Аляксея Янукевіча, кіраўніка “Руха “За свабоду” Аляксандра Мілінкевіча, палітолага Уладзіміра Мацкевіча,. Эксперты спрабавалі даць адказы на пытанні: Ці ёсць незалежнасць Беларусі гістарычнай выпадковасцю? Што дала незалежнасць Беларусі? Якая будучыня чакае беларускую незалежнасць?
У другой секцыі “Народнай праграмы “ для беларускай незалежнасці тэмамі для дыскусіі сталі такія пытанні, як “Нацыяльная валюта і грашовая сістэма Беларусі: талер, ёўра ці расійскі рубель?”. Аб гэтым разважаў Сяргей Чалы, “Беларуская зямля: ва ўласнасці сялян, дзяржавы, замежнікаў”--па гэтай тэме экспертныя заключэнні рабілі Міраслаў Кобаса і Міхаіл Залескі, аб праблеме будаўніцтва Астравецкай АЭС і яе наступствах сваімі меркаваннямі дзяліліся Юрый Меляшкевіч і Уладзімір Валодзін.
Для беларускай незалежнасці важным пытаннем застаецца змена існуючай сістэмы беларускага выбарчага заканадаўства. Падчас канферэнцыі сваімі думкамі і меркаваннямі падзяліліся АляксандрСілкоў і Ігар Лялькоў.
Безумоўна, што сацыяльны блок канферэнцыі, які тычыўся пытанняў аховы здароўя, складанай дэмаграфічнай сітуацыі ў Беларусі, выклікаў зацікаўленае абмеркаванне. Іван Шэга, вядомы на Беларусі доктар, зрабіў экспертнае заключэнне аб тым, наколькі сучасная і эфектыўная медыцына ў Беларусі. Выступ Сяргей Мальчыка тычыўся дэмаграфічнай сітуацыі на Беларусі. Яго словы аб тым, што “...трэба берагчы і шанаваць жанчыну-маці”, выклікаў апладысменты зала. У абмеркаванне гэтай праблемы ўключылася Валянціна Болбат, намеснік старшыні БСДП, якая апошнія паўгода разам з жаночымі арганізацымі і ініцыятывамі Беларусі займаецца праблемай прафілактыкі раку малочнай залозы. У падтрымку прыняцця спецыяльнай Праграмы па прафілактыцы, ранняй дыягностыцы раку малочнай залозы і зніжэння смяротнасці ад гэтай цяжкай хваробы , падпісаўся кожны другі ўдзельнік канферэнцыі. Сярод падпісантаў і VIP-персоны беларускага грамадска-палітычнага жыцця-- Мечыслаў Грыб, Аляксандр Мілінкевіч, Аляксей Янукевіч, Рыгор Костусеў, Іна Кулей, Алег Гулак, Міраслаў Кобаса, Таццяна Зялко , прадстаўнікі грамадскіх арганізацый з ўсёй рэспублікі.
---Не было ніводнага слова адмовы, --кажа Валянціна Болбат.—Якраз наадварот, усе паказалі шчырую зацікаўленасць і разуменне праблемы. Нават падчас збору подпісаў я пачула шмат гісторый пра тое, які нялёгкі шлях барацьбы за сваё здароўе давялося прайсці некаторым жанчынам. І пра тыя складанасці , на якія сёння “хварэе” медыцына. І каб іх было меней, гэта дало б магчымасць уратаваць жыццё не адной жанчыне. А статыстыка несуцяшальная: кожная другая жанчына, якая захварэла гэтай цяжкай хваробай, сыходзіць з жыцця. А гэта трагедыя не толькі для той сям’я , якая страціла маці і жонку, а праблема ўсяго грамадства. І ёсць вопыт замежных краін, дзе агульнымі намаганнямі медыкаў, уладаў і грамадскасці ўдалося скараціць смяротнасць ад раку малочнай залозы на 30%.
Зараз мы праводзім сустрэчы па прафілактыцы раку малочнай залозы па ўсёй Беларусі з удзелам медыкаў, грамадскасці, жанчын, якія скіраваныя на супольную працу, і заклікаем ўсіх тых, каго закранула гэта праблема, хто хоча ўнесці свой уклад у яе вырашэнне, далучыцца да нашай дзейнасці.”
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме