07:30 04.12.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Прадстаўніца БСДП прыняла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі ў Малазе
Памочнік Міжнароднага сакратара Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Вольга Ісайкіна прадставіла арганізацыю на другім Міжнародным Форуме "Салідарнасці з Заходняй Сахарай", які адбыўся 26-28 лістапада 2021 г. у гішпанскай Малазе.У форуме прынялі ўдзел маладыя палітыкі сацыалістычных, сацыял-дэмакратычных і камуністычных арганізацый і партый з 48 краінаў свету: ЗША, Паўднёвага Судану, Кувейту, Малайзіі, Нарвегіі, Коста-Рыкі, Аўстрыі, Шры-Ланкі, Непалу, Паўднёвай Карэі, Чылі ігд.У сваім вітальным слове да ўдзельнікаў форума Вольга Ісайкіна адзначыла, што нягледзячы на вялікую геаграфічную і гістарычную адлегласць паміж нашымі краінамі, нас аб’ядноўвае барацьба за справядлівасць. Заходняя Сахара - дзяржава, плошчай у 272 тысячных км., лічыцца апошняй калоніяй у Афрыцы. Населена арабамі-берберамі. Акупавана Марока з 1975 году і змагаецца за поўную незалежнасць. Шмат краін свету вызнае іх незалежнасць. Раней БСДП звярталася ў МЗС з просьбай прызнаць незалежнасць Заходняй Сахары, аднак міністэрства палічыла гэта немэтазгодным.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме