17:45 30.10.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Працягваецца псіхалагічны ціск на галоўнага рэдактара газеты “НАШ Магілёў”
Пасля таго, як у міліцыі не атрымалася прыцягнуць Ігара Барысава да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, ім занялася падаткавая інспекцыя. Падаткавікі заняліся следчымі дзеяннямі і апытваюць знаёмых, сяброў, а таксама іншых грамадзян, якія хоць некалі мелі справу з журналістам.
28 кастрычніка пачаўся чарговы этап псіхалагічнага ціску на сям’ю Барысава. На мабільны тэлефон жонкі Ігара -- Алены патэлефанаваў невядомы мужчына, які не прадставіўся, але назваўся старэйшым майстрам ТДА “Камунальнік” і сказаў, што яму неабходна патрапіць у кватэру, каб зрабіць сезонны агляд камунікацый. Калі атрымаў адмову, то пачаў спасылацца на тое, што трэба таксама праверыць, ці ёсць у кватэры перапланіроўка, а таксама ці стаяць пажарныя апавяшчальнікі. На ўсе свае просьбы ён атрымаў адмову.
- Дадзенаму грамадзяніну я патлумачыла, што здагадваюся, з якой прычыны ён хоча патрапіць у нашу кватэру. Падчас далейшай размовы ён гэтага і не абвяргаў. Я яму ў катэгарычнай форме дала зразумець, што да нас у кватэру можна патрапіць толькі з санкцыі пракурора, - гаворыць юрыст Алена Барысава.
Вечарам Ігар і Алена прыехалі ў офіс ТДА “Камунальнік”, дзе папрасілі прадаставіць план, у адпаведнасці з якім адбываецца сезонны агляд кватэр, а таксама агляд пажарных апавяшчальнікаў.
- Ніякіх планаў нам не паказалі, бо іх проста няма. Уцямнага тлумачэння таго, што яны хацелі ўбачыць у нашай кватэры, яны не далі. Мы апыталі больш за 10 нашых суседзяў, якія пражываюць у нашым доме, а таксама ў суседніх дамах, якія абслугоўваюцца ТДА “Камунальнік”, аднак ніхто з іх не прыгадаў, каб да іх хоць раз нехта прыходзіў з падобнай праверкай кватэр, тым больш, што ў нас няма ніякіх праблем ні з трубамі, ні з батарэямі, - гаворыць Ігар Барысаў.
Па выніках наведвання ТДА “Камунальнік” была напісана скарга ў кнігу скаргаў і прапановаў дадзенай арганізацыі. Трэба адзначыць, што камунальнікі выдалі кнігу скаргаў не па першым патрабаванні, чым парушылі закон. За выдачу кнігі скаргаў прыйшлося пазмагацца, што таксама было адлюстравана ў скарзе.
Нагадаем, што 12 сакавіка да Ігара Барысава прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Маючы санкцыю пракурора на агляд кватэры, яны забралі тры кампутары, мадэм, а таксама нататнік. Прычынай для візіту міліцыі стала скарга дырэктара ААТ “Стужка” Сяргея Пятрова, які палічыў, што ў адной з публікацый на сайце “НАШ Магілёў” на яго ўчынены паклёп.
Экпертыза кампутараў не выявіла датычнасць Барысава да напісання і размяшчэння гэтага артыкулу ў сетцы інтэрнэт, а лінгвістычная экспертыза не выявіла фактаў абразы Пятрова. Праверка ў межах крымінальнага артыкула “Паклёп” была скончана. Заведзеныя дзве адміністрацыйныя справы (парушэнне закона аб СМІ, а таксама атрыманне сродкаў на дзейнасць выдання з-за мяжы) былі таксама спынены.
Аднак запісы з нататніку Следчы камітэт перадаў у падаткавую, якая вырашыла скласці сумы, запісаныя ў ім, супаставіць іх з прыбыткамі, каб спагнаць падатак з сумаў у выпадку перавышэння прыбытку. Цяпер падаткавая інспекцыя разам з камунальнікамі спрабуюць высветліць матэрыяльны стан, у якім знаходзіцца сям’я Ігара Барысава.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
15 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |