14:30 08.08.2017 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Працягваецца партыйная перадвыбарчая вучоба
Працяг партыйнай перадвыбарчай вучобы сацыял-дэмакратаў пад кіраўніцтвам прафесійнага псіхолага.
Як вядома, Мінскі абласны камітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) распачаў вучобу ў Школе кандыдата, дзе 5 жніўня адбыўся ўжо другі занятак. З пачатку аўтар гэтых радкоў прапанаваў удзельнікам школы невялічкі даклад аб існуючай у свеце практыцы процідзеяння спробам уладаў фальсіфікаваць вынікі выбараў. Менавіта такая адладжаная сістэма фальсіфікацыі выбараў, па агульнай выснове дэмакратычнай грамадскасці Беларусі, і створана ў нашай краіне.
Пасля абмяркавання сістэмы фальсіфікацыі вынікаў народнага галасавання ўвага партыйцаў на некалькі гадзін была цалкам засяроджана на вялікай лекцыі і змястоўных практычных занятках па псіхалогіі міжасобасных і публічных зносін падчас перадвыбарчай кампаніі, якія правяла кандыдат псіхалагічных навук Элен Пятрэнка. Гэтая жанчына параўнальна нядаўна ўступіла ў шэрагі БСДП, але ўклала ўжо шмат свайго часу ў партыйнае будаўніцтва. Мінскі абкам падзякаваў яе 26 ліпеня бягучага года за ўважлівае і дзелавое стаўленне да яго ініцыятывы аб стварэнні Школы кандыдата, першы занятак якой адбыўся 15 ліпеня. Аб гэтым, у прыватнасці, распавядае інфармацыйны матэрыял па спасылцы .
Алесь АБРАМОВІЧ, старшыня Мінскай абласной арганізацыі БСДП
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме