23:46 09.01.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Праблемы з рэгістрацыяй кандыдатаў у Берасці

Тэхнічныя праблемы з рэгістрацыяй кандыдатаў узнікаюць у Берасці. Пра гэта паведаміла старшыня Берасцейскай гарадской арганізацыі Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ганна Канюс. Яна справабала зарэгістраваць сваю ініцыятыўную групу ў акруговай камісіі №8.
Патэнцыйны кандыдат у дэпутаты адзначыла, што камісія сваімі дзеяннямі з непавагаю аднеслася да выбарчага заканадаўства:
- На жаль, у камісіі не аказалася ніякіх дакументаў для таго, каб мяне зарэгістраваць. Больш за тое, у працэсе высветлілася, што журнал для рэгістрацыі ў іх з’явіцца 11 студзеня. Карыстаючыся Выбарчым Кодэксам, у якім няма дакладнасці, - з якога моманту можна несці дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы, я дамаглася таго, каб рэгістрацыя адбылася ў той момант, калі гэта зручна мне, а не камісіі.
- Як аказалася, у камісіі не было не толькі журналу для рэгістрацыі кандыдатаў, але яны таксама карысталіся Выбарчым кодэксам без апошніх паправак, - дадала Ганна Канюс.
Палітык патлумачыла, што дакументы пра рэгістрацыю ініцыятыўнай групы былі прынятыя камісіяй пад завярэнне, што яны будуць унесеныя пазней ў рэгістрацыйныя журналы.
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |