03:30 10.04.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Пра эпізод гісторыі, якога няма ў падручніках, расказвае Віктар Міхасёў (Фота)
Віктар Міхасёў, кіраўнік Бараньскай гарадской арганізацыі БСДП, грунтоўна працуе над тэмай, якая бясконцая ў сваім вывучэнні, бо не ўсе старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны вядомы і на сёння. 70-ыя ўгодкі трагедыі ў Барані на Аршаншчыне—з ліку такіх старонак, кажа Віктар, бо да сёняшняга дня так і невядомы лёс некаторых з тых яўрэяў, якім пашэнціла выжыць:
«Нямецкімі акупантамі ўсе яўрэйскія сем’і Барані былі сагнаны ў два невялікіх драўляных дамы. Раніцай 2 красавіка 1942 года каманда нацыстаў, якая з’явілася ў пасёлку, вывела іх з памяшкання, выстраіла ў калону і пагнала за ваколіцу…Падчас спробы ўцёкаў праз раку Адраў была забіта 16-гадовая Лена Палыкоўская…Але ж пазбегнуць цяжкага лёсу давялося толькі12-гадоваму падлетку Эліку Глезіну…Лёс астатніх быў жудасны—іх расстралялі і паскідвалі ў зараней падрыхтаваны роў…Па сведчанні мясцовых жыхароў, зямля ў гэтым месцы яшчэ доўга “дыхала” і была чырвоная ад крыві..
--Падчас гэтай карнай аперацыі былі растраляны яўрэйскія сем’і, што засталіся ў пасёлку: Глезіны, Палыкоўскія, Вялікоўскія, Ліпкіны, Хаўкіны(Хаўрыны), Раскіны, Яговіны, Гардзеевы, Бабінер, Касач, Аронавы, Моціны, усяго больш за 40 чалавек. Поўны спіс дагэтуль невядомы. А 12-гадовага Эліка Глезіна схавалі мясцовыя жыхары Барані, а потым, да канца вайны, ён жыў ў адной з вёсачак на Магілеўшчыне … Яго прытуліла адна мясцовая жанчына, імя якой да гэтага часу невядомае. Калі б яе імя было ўстаноўлена, то гэтая ахвярная жанчына была б удастоена звання “Праведника мира».
А помнік-стэлу загінуўшым ўстанавіў за свае асабістыя сродкі той уратаваны мясцовымі жыхарамі хлопчык—Элік Глезін.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
27 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |