21:28 18.11.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Польскія ўльтраправыя абвінавачваюць беларускую журналістку ў ачарненьні герояў
.
Радыёрэпартаж Лаеўскай прысьвечаны трагедыі 29-га студзеня 1946 года ў Заляшанах, што на Беласточчыне. Вёска была зьнішчана аддзелам польскага ўзброеннага падпольля „Pogotowia Akcji Specjalnej Narodowego Zjednoczenia Wojskowego” пад камандваньнем капітана Рамуальда Райса, псэўданім „Буры”.
Можна некаторыя злачынствы апраўдваць ці нават хваліць, але з-за гэтага яны не перастаюць быць злачынствамі. У сем’яў ёсьць права любіць і шанаваць сваіх бацькоў і дзядоў. Зьбіраньне сьведчаньняў пра злачынствы – гэта права й абавязак кожнага гісторыка й журналіста.
“Мы перакананыя, барацьба за свабоду Польшчы не апраўдвае забойстваў і спаленьня жыўцам нявінных мужчын, жанчын і дзяцей, гвалту, рабункаў і выгнаньня людзей з іх уласных дамоў. Вашу публікацыю мы лічым спробай закрыць рот усім, для каго гістарычная праўда зьяўляецца каштоўнасьцю” –гаворыцца ў адкрытым лісьце.
Ляўрэатаў прэміі Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы назаве напрыканцы лістапада.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме