22:01 09.05.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Полацкія сацыял-дэмакраты распачалі інфармацыйную кампанію “Небяспечны баршчавік”
Расказвае кіраўнік Полацкай гарадской партарганізацыі Яўген Вільскі:
---Гэта інфармацыйная кампанія распачата ў рамках экалагічнага праекту грамадскага аб’яднання “Палата”, заснавальнікамі якога сталі некалькі сябраў партыі, а таксама нашы прыхільнікі з Полацку і Наваполацку. Існуе яно ўжо некалькі год і мы правялі не адну кампанію, якія тычацца экалагічных праблем регіёну. Адна з іх—гэта збор подпісаў супраць будаўніцтва газазаправачнай станцыі каля Наваполацка літаральна на ўзбярэжжы Заходняй Дзвіны. Канешне, нашых высілкаў не хапіла на тое, каб будаўніцтва станцыі было прыпынена, але да экалагічных акцыяў далучыліся людзі, якіх хвалявалі пытанні экалогіі, бо Полаччына—гэта рэгіен, які мае буйныя прамысловыя прадпрыемствы, што небяспечна ўплываюць на экалагічны стан тэрыторыі. І мы прыйшлі да высновы, што толькі ў рамках грамадскай ініцыятывы, ці грамадскага аб’яднання мы знойдзем, для вырашэння экалагічных праблем, нямала прыхільнікаў. Вось тады і прыйшла ідэя стварэння грамадскага экалагічнага аб’яднання “Палата”, якое сёння ўжо зарэгістравана як сябра Асамблеі недзяржаўных арганізацый Беларусі. Мы знайшлі прыхільнікаў нашай справы і сярод структур грамадзянскай супольнасці Віцебшчыны, з якімі зараз праводзім інфармацыйную кампанію “Небяспечны баршчавік”.Станоўчы і той факт, што ёсць разуменне і падтрымка з боку Наваполацкай гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы акаляючага асяроддзя.Выдадзена і распаўсюджана каля тысячы інфармацыйных улётак аб тым, як змагацца з гэтай небяспечнай раслінай.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме