09:45 29.06.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Пётр Канстанцінаў прызнаны палітвязням
Сябра Цэнтральна Камітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Пётр Канстанцінаў прызнаны беларускімі праваабарончымі арганізацыямі палітвязням.
На дадзены момант ён затрыманы і ўтрымліваецца ў СІЗА г. Жлобіна. Яго вінавацяць па ч. 1 арт. 342 "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх". Яму пагражае да трох год турмы.
Паводле праваахоўнікаў Пётр Канстанцінаў у ноч з 9-га на 10-е жніўня 2020 г. удзельнічаў у пратэстах у г. Жлобіне. Напярэдадні затрымання ў грамадоўца адбыўся вобшук, пад час якога было канфіскавана яго адзенне.
Сябры БСДП выказваюць салідарнасць з затрыманым таварышам і спадзяюцца ў хуткім часе ўбачыць яго на свабодзе.
Нагадаем, што дагэтуль палітвязянмі былі прызнаны грамадоўцы Алег Кулеш (Пружаны) і Станіслаў Мачалаў (Гомель). Агульная колькасць палітвязняў па стане на 28 чэрвеня склала 520 чалавек.
Подробнее:
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме