10:30 15.09.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Першыя заняткі ў семінары
“Склікаем і праводзім сход і канферэнцыю” – такая была першая тэма заняткаў у семінары для партыйных актывістаў г. Мінска і Мінскай вобласці, што адбыліся 14 верасня.
У семінары, які вёў старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Анатоль Сідарэвіч, узялі ўдзел сацыял-дэмакраты са сталіцы, з Барысава, Маладзечна, Нясвіжа, Салігорска, Слуцка і Узды.
Мяркуецца, што заняткі ў семінары будуць праводзіцца штомесяц. У плане семінару – абмеркаванне такіх пытанняў, як правядзенне выбараў кіруючых і кантрольных органаў партыйных структур, прыём у сябры БСДП, складанне пратаколаў. Мэтай заняткаў з’яўляецца паглыбленае вывучэнне Статута і Выбарчага рэгламенту БСДП. Прадугледжана таксама і вывучэнне Праграмы партыі.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме