12:00 26.06.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Першы беларускамоўны журналіст і выдавец (артыкул Алега Трусава)
Шмат у якіх выданнях, як беларускіх, так і польскіх, паведамляецца, што першыя беларускія газеты з’явіліся пасля 1905 г. Пры гэтым даследчыкі забываюць пра выданне Кастуся Каліноўскага – “Мужыцкую праўду”, першую нелегальную газету на добрай беларускай мове, надрукаваную “лацінкай”. Першы нумар якой з’явіўся ў сярэдзіне 1862 г. Не выпадкова, што беларускі даследчык, які жыве ў Маскве, Аляксей Каўка, называе Каліноўскага першым беларускім палітычным дзеячом Новага часу.
Летась і сёлета грамадскасць краін-спадкаемцаў Рэчы Паспалітай адзначае 150-ыя ўгодкі з нагоды паўстання 1863-1864 гг. У Польшчы і Літве гэтыя даты адзначаюць на высокім дзяржаўным узроўні, Украіне зараз не да ўгодкаў праз сённяшні глыбокі палітычны і эканамічны крызіс, а ў Беларусі юбілей пераважна адзначаецца на грамадскім узроўні. Найбольшая ўвага пры гэтым надаецца кіраўнікам паўстання і асабліва постаці Канстанціна (Кастуся) Каліноўскага.
Пасля падаўлення паўстання і пакарання смерцю Канстанціна Каліноўскага царскія ўлады праводзілі вялікую ідэалагічную працу па дыскрэдытацыі Каліноўскага, называлі яго сепаратыстам, сцвярджалі, што ён хацеў адарваць Беларусь ад “рускага сямейства” і далучыць яе да Польшчы. У Варшаве таксама лічылі гэтае паўстанне толькі польскім і шляхецкім. Каліноўскага залічылі ў шэрагі польскіх патрыётаў, які ўсё ж стаў раскольнікам, што не хацеў бяздумна выконваць загады і пастановы Цэнтральнага Нарадовага камітэта.
Таму не выпадкова, што ў першай беларускай версіі гісторыі нашага народа, напісанай у 1910 г. у Вільні Вацлавам Ластоўскім, паўстанне называецца польскім, а імя Каліноўскага зусім не згадваецца. Аднак гісторык піша, што падчас польскіх паўстанняў паўстанцы звярталіся да беларускага народа з заклікамі на беларускай мове.
Цікава, што Ластоўскі не вызначае нацыянальную прыналежнасць гэтых паўстанцаў, а таксама тых аўтараў, якія ў першай палове – сярэдзіне ХІХ ст. пачалі пісаць па-беларуску. Аднак паведамляючы, што ў 1840 г. у Парыжы выйшла кніга Рыпінскага “Беларусь”, Ластоўскі дае ёй і яе аўтару вельмі цікавую характарыстыку: “Кніжка гэта ў сваіх поглядах зусім польская, але аўтар тэрытарыяльна лічыў сябе за беларуса”.
Ад сябе трэба дадаць, што Рыпінскі ўпершыню называе нашую зямлю не “Літва”, як яго сучаснік Адам Міцкевіч, а менавіта “Беларусь”.
Справядліва і тое, што ў юбілейны год паўстання ў Беларусі вельмі зацікавіліся літаратурнай спадчынай і Адама Міцкевіча. На сцэне Нацыянальнага Купалаўскага тэатра з поспехам была пастаўлена тэатральная інтэрпрытацыя твора нашага славутага земляка “Пан Тадэвуш” у інсцэніроўцы Сяргея Кавалёва, а пастаноўшчыкам спектакля стаў Мікалай Пінігін.
Спектакль выклікаў шмат крытычных публікацый, у якіх зноў сталі разглядаць нацыянальнасць Адама Міцкевіча. Адныя сцвярджаюць, што Міцкевіч – гэта польскі нацыянальны геній з беларускімі каранямі, іншыя спасылаліся на польскага даследчыка Станіслава Піганя, які пісаў, што Міцкевіч адчуваў сябе літвінам, шчыльна звязаным з “роднай Наваградскай зямлёй”. На старонках газеты “Народная воля” беларускі пісьменнік і літаратар Сямён Букчын лічыць, што “не трэба займацца дзяльбой Міцкевіча, а прымаць яго такім, якім ён ёсць”.
Нашу краіну, якая існавала ў часы Адама Міцкевіча, Букчын называе “Літва-Беларусь” і гэта, на нашу думку, зусім не выпадкова. У сярэдзіне ХІХ ст. пасля паўстання 1830-1831 гг. частка беларускай шляхты пад уплывам ідэй рамантызму пачала актыўна звяртацца да сваіх нацыянальных вытокаў, якія ляжаць у гісторыі ВКЛ, а не Польшчы, як складовай часткі больш позняга дзяржаўнага ўтварэння Рэчы Паспалітай, дзе ў XVIII ст. запанавала польская мова і культура.
І тут на першае месца выходзяць мясцовыя гісторыкі, археолагі і краязнаўцы. Варта адзначыць дзейнасць у гэтым накірунку Яўстафія Тышкевіча, які ў 1848 г. звярнуўся да віленскага генерал-губернатара з прапановай стварыць музей у Вільні на аснове яго прыватнай калекцыі. Пасля падтрымкі генерал-губернатарам І. Т. Бібікавым гэтую ідэю ўхваліў і імператар Мікалай І – і ў красавіку 1855 г. у зале публічных паседжанняў былога Віленскага ўніверсітэта музей быў урачыста адкрыты. Сам Тышкевіч лічыў, што ў музеі паказаны не мясцовыя помнікі старажытнасцяў, а менавіта “літоўска-рускія”. Пад словам “Віленскі музей” Тышкевіч разумеў збор рэчаў, якія распавядаюць пра жыццё і дзейнасць “літоўска-рускага народа”.
Даследчык музейнай справы Беларусі Аляксандр Гужалкоўскі лічыць, што гэтыя выказванні Яўстафія Тышкевіча сведчаць аб першых спробах нацыянальнай самаідэнтыфікацыі ў музейнай справе Беларусі.
Адкрыццё музея менавіта ў Вільні, былой сталіцы ВКЛ, было справай невыпадковай. Нават нягледзячы на часы русіфікацыі цягам ХІХ ст., перабудову касцёлаў у праваслаўныя цэрквы, закрыццё ў 1832 г. Віленскага ўніверсітэта, горад становіцца для жыхароў былога ВКЛ сімвалам мінулага хараства страчанай дзяржавы. За Вільняй замацоўваецца статус святыні, помніка нацыянальнай культуры ў першую чаргу для гістарычных літвінаў, характэрным прадстаўніком якіх быў Адам Міцкевіч – удзельнік польскамоўнага літвінскага руху, што працягваўся да канца ХІХ – пачатку ХХ ст. З 1883 г. пачалося літоўскае (альбо літувіскае) адраджэнне, калі ва Усходняй Прусіі з’явілася іх першая газета “Auszra”. Літоўская інтэлігенцыя таксама пачала прэтэндаваць на Вільню, як на сваю спрадвечную гістарычную спадчыну.
Пачынальнікам жа беларускага адраджэння лічаць Францішка Багушэвіча, які таксама жыў і працаваў у Вільні з 1884 да 1898 г. адвакатам у Акруговым судзе, што мясціўся ў былым палацы Тышкевічаў. Якраз на Віленскі перыяд жыцця прыпадае большая частка літаратурнай дзейнасці Багушэвіча.
Дык кім тады быў Канстанцін Каліноўскі: польскім патрыётам, які пісаў па-беларуску, каб прыцягнуць на свой бок беларускіх сялян, літвінам з беларускімі каранямі ці першым беларусам, які ўпершыню заклікаў да незалежнасці нашага народа ад заваёўніка-“маскаля”?
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі і стварэння БССР імя Каліноўскага было рэабілітавана і яго постаць трывала прапісалася ў беларускім мастацтве і гісторыі. Даследчык беларускай драматургіі Сцяпан Лаўшук выдзяляе пяць уваскрашэнняў Каліноўскага ў беларускай драматургіі. Гэта п’еса “Кастусь Каліноўскі” Е. Міровіча, дакументальны фільм П. Шамшура “Кастусь Каліноўскі”, трагедыя ў трох актах, трынаццаці карцінах “Кастусь Каліноўскі. Смерць і неўміручасць” У. Караткевіча, драматычная паэма А. Куляшова “Хамуціус” і філасофская драма “Кастусь Каліноўскі” Э. Скобелева.
Постаць Канстанціна Каліноўскага трывала прапісалася на старонках падручнікаў па гісторыі БССР, як школьных, так і для ВНУ. Возьмем у рукі першы том “Гісторыі Беларускай ССР” пад рэдакцыяй Уладзіміра Перцава, Канстанціна Шабуні і Лаўрэна Абэцэдарскага, выдадзены ў Мінску ў 1954 г.
Канстанціну Каліноўскаму тут прысвечаны цэлы параграф (с. 276-279). Спачатку паведамляецца, што Каліноўскі нарадзіўся ў сям’і беларускага дробнага шляхціца. Яго погляды, на думку аўтараў, фармаваліся пад уплывам “вялікіх рускіх рэвалюцыянераў-дэмакратаў Бялінскага, Чарнышэўскага, Дабралюбава і Герцана. Менавіта з герцанаўскага “Колокола” Каліноўскі запазычыў свае рэвалюцыйна-дэмакратычныя погляды, у тым ліку і па “польскім пытанні”.
Герцан прызнаваў правы Польшчы на незалежнасць ад Расіі. Але ён не пагаджаўся з кіраўніцтвам польскага паўстання аб аднаўленні Польшчы ў межах 1772 г. і лічыў, што беларусы, літоўцы і ўкраінцы маюць права на ўласнае вырашэнне свайго лёсу. Аўтары “Гісторыі Беларускай ССР” сцвярджалі, што “гэтыя погляды Герцана засвоіў і падзяляў Каліноўскі, і з гэтых пазіцый ён змагаўся з польскімі нацыяналістамі”. Далей на с. 283 яны паведамлялі наступнае (А. Т. цытуе на мове арыгінала): “В решении вопроса о будущем Беларуси и Литвы он (Каліноўскі – А. Т.)разделял взгляды Герцена, защищая право белорусского народа на самотоятельное решение его судьбы после свержения самодержавия”. З далейшых іх выказванняў, можна было падумаць, што Каліноўскі марыў пра стварэнне БССР у складзе СССР, бо раней, на ст. 282 яны пісалі наступнае: “Впоследствии белорусские буржуазные националисты, стремясь прикрыть именем Калиновского свои контреволюционные замыслы оторвать Белоруссию от Советского союза, приписывали ему мысль о создании Литовско-Белорусской республики, оторванной от Росии. Однако в действительностиу него (Каліноўскага – А. Т.) не было таких стремлений”.
Цікава, што бальшавікі ў 1919 г. такую дзяржаву, фармальна незалежную ад Расіі і стварылі, назваўшы яе “Літоўска-Беларускай ССР”.
Прывядзём яшчэ некалькі прыкладаў, прычым на мове арыгінала. Пачнём са школьнага падручніка па гісторыі БССР 1976 г. выдання пад рэдакцыяй Абэцэдарскага: “Революционер-демократ Константин Калиновский.Борьбу белорусских крестьян против помещиков поддержали революционеры-демократы во главе с выдающимся сыном белорусского народа Константином Калиновским.
Константин Калиновский (настоящее имя Калиновского – Викентий-Константин) родился 21 января 1838 г. в имении Мостовляны Гродненского уезда. Отец его, шляхтич по происхождению, имел небольшую ткацкую мастерскую. Детство свое Калиновский провел в деревне, среди крестьян. Он хорошо знал их горе, страдания и бесправие. Окончив Свислочское уездное училище, Калиновский в 1856 г. поступил на юридический факультет Петербургского университета. Родители не помогали ему.
В это же время революционная организация, которую возглавлял Калиновский, стремилась поднять на вооруженную борьбу белорусских крестьян и объединить их силы с польскими повстанцами. На Гродненщине, где повстанческим движением руководил Калиновский, крестьяне в отдельных случаях присоединялись к отрядам польских повстанцев. Но поднять белорусское крестьянство на вооруженную борьбу Калиновскому и другим революционерам-демократам не удалось.”
“Калиновского схватили. На допросах он держался мужественно, никого из своих товарищей не выдал. Царский суд приговорил его к смертной казни через повешение. Зная о приговоре, он написал в тюрьме свое последнее письмо. В нем Калиновский призывал народные массы к борьбе: “Воюй, народ, за свое человеческое и народное право, за свою веру, за землю свою родную!”
Калиновского повесили 10 марта 1864 г. в Вильно. Стоя под виселицей, глядя на далекую толпу, Калиновский молча слушал, как читали приговор. Когда чиновник прочитал, что приговаривается к смертной казни “дворянин Викентий Калиновский”, он крикнул: “У нас нет дворян, у нас все равны!” Это были его последние слова.
Костантин Калиновский, пламенный революционер-демократ, был борцом за свободу и счастье белорусского народа, за его светлое будущее.”
Абэцэдарскі і яго памочнікі называлі Каліноўскага сынам беларускага народа, кіраўніком узброеных беларускіх сялян, які намагаўся аб’яднаць іх з польскімі паўстанцамі. З гэтых цытат вынікае, што тады Каліноўскага лічылі беларусам і кіраўніком беларускага, а не польскага, паўстання супраць царызму. А зараз возьмем у рукі падручнік для студэнтаў гістарычных факультэтаў ВНУ БССР (год выдання 1981).
“В Вильно в июле 1862 г. “красными” был создан Литовский провинциальный комитет для руководства восстанием на территории Литвы и Белоруссии. В комитет входили К. Калиновский (1838-1864), Л. Зверждовский, Ф. Рожанский, Э. Вериго. Комитет формально подчинялся Центральному национальному комитету. Он установил связи с тайной организацией “Земля и воля” и приступил к подготовке восстания: его члены собирали деньги для покупки оружия, собирали повстанческие отряды, создавали местные революционные организации в Гродно, Минске, Белостоке и других местах. Эти организации вели пропаганду среди населения, распространяли листовки, призывая присоединиться к национально-освободительной борьбе. Большинство членов организаций относились по своим взглядам к умеренным “красным”. “Левую” часть повстанцев в Белоруссии возглавлял К. Калиновский. Он был выходцем из семьи обедневшего шляхтича Гродненской губернии, окончил Петербургский университет. К. Калиновский являлся членом тайного кружка выдающегося польского революционера С. Сераковского. Вместе с В. Врублевским и Ф. Рожанским Калиновский в 1862 – начале 1863 г. издавал газету “Мужицкая правда” (вышло всего 7 номеров), проникнутую революционно-демократическими идеями. Газета вскрывала крепостническую сущность реформы 1861 г., развенчивала веру крестьян в царя, воспитывала чувство интернационализма. Повстанческие организации вели агитацию в воинских частях, расквартированных на территории Белоруссии, распространяли среди солдат прокламации с призывами присоединиться к повстанцам, выступать вместе с народом против царя, за землю, за волю. ”
“Вожди повстанцев в большинстве были представителями “красных”; руководимые ими отряды выступали как выразители и защитники интересов крестьянства. Во всех селах и деревнях по пути своего продвижения повстанцы зачитывали крестьянам манифест и аграрные декреты, изданные Центральным национальным комитетом.”
Тут даецца станоўчая ацэнка газеты “Мужыцкая праўда”, якую выдаваў Каліноўскі, паведамляецца, што Літоўскі правінцыйны камітэт толькі фармальна падпарадкоўваўся Цэнтральнаму нацыянальнаму камітэту ў Варшаве.
Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі постаць Каліноўскага па-ранейшаму займала ганаровае месца ў нацыянальным пантэоне беларусаў. Была выпушчана паштовая марка з выявай героя, Вярхоўны Савет Беларусі зацвердзіў ордэн імя Каліноўскага. Але ў другой палове 90-х гадоў мінулага стагоддзя сітуацыя змянілася. Змяніліся падручнікі па гісторыі Беларусі, зноў паднялі галаву прыхільнікі заходнерусізму і вось у 2008 г. з’яўляецца школьны падручнік для 10 класа пад рэдакцыяй Я. І. Трашчанка, дзе роля Каліноўскага падаецца зусім з іншых пазіцый: “Гістарыяграфічны міф пра Вікенція (Кастуся) Каліноўскага. З міфам пра “беларускі характар” паўстання звязана міфалагізацыя некаторых яго кіраўнікоў на тэрыторыі Літвы і Беларусі, у прыватнасці Вікенція Каліноўскага. Міф перайменаваў яго ў “Кастуся”, хаця ў рэальнасці Вікенцій Каліноўскі сваім другім імем “Канстанцін” ні ў афіцыйнай дакументацыі, ні ў прыватнай перапісцы ніколі не карыстаўся. В. Каліноўскі быў прыхільнікам адраджэння федэрацыі Кароны Польскай і Вялікага княства Літоўскага і лічыў сябе ліцвінам. Паводле этнічнай ідэнтыфікацыі, ён быў палякам і ніколі не называў сябе беларусам. Як устанавіла сенацкая камісія, што прызнала шляхецтва сям’і Каліноўскіх, яны былі выхадцамі з карэннай польскай Мазовіі. Ніякіх аб’ектыўных падстаў для ператварэння В. Каліноўскага ў “нацыянальнага героя беларускага народа” не існуе.”
“Што датычыцца Беларусі, то ў 1863 г. самастойным суб’ектам палітыкі яна яшчэ не выступала. Для расійскага ўрада Беларусь была Заходняй Расіяй, якая адрознівалася ад Цэнтральнай толькі польскім землеўладаннем, уплывам каталіцызму і яўрэйскай мяжой аседласці. Так успрымала яе мясцовая інтэлігенцыя праваслаўнай арыентацыі, якая складала рух заходнерусізм. Для Польшчы, якую марылі адрадзіць мяцежнікі, Беларусь была “крэсамі ўсходнімі”, усходнімі ўскраінамі. Для праваслаўнага беларускага народа месца ў ёй увогуле не прадугледжвалася”.
Такім чынам, практычна была паўторана царская версія паўстання 1863-1864 гг., а Каліноўскі стаў літвінам польскага паходжання.
Нягледзячы на гэта беларуская грамадскасць у мінулым і гэтым годзе шырока адзначыла юбілей паўстання не толькі ў Мінску, але і па ўсёй краіне. Апошнюю кропку ў спрэчцы заходне-русістаў і беларускіх патрыётаў аб паходжанні і самасвядомасці Каліноўскага паставіла публікацыя на гэтую тэму доктара гістарычных навук Валянціна Голубева. На старонках Беларускага гістарычнага часопіса навуковец упершыню цалкам надрукаваў на мове арыгінала паказанні аднаго з удзельнікаў паўстання Вітольда Парфіяновіча, дзякуючы якім царскія жандары схапілі Каліноўскага (2013 г., №12).
Па-першае, царскія следчыя ніколі не называлі Каліноўскага Вікенціем, а толькі Канстанцінам, што цалкам пярэчыць выказванням Абэцэдарскага і Трашчанка.
Па-другое, следчыя дакладна зафіксавалі пароль паўстанцаў “Люблю Беларусь”. Менавіта “Беларусь”, а не “Белоруссию”, ці “Літву”, або “Польшчу”.
І гэта ў той час, калі тэрмін “Беларусь” быў забаронены Мікалаем І задоўга да паўстання.
Што здарылася ў свядомасці Каліноўскага і яго прыхільнікаў? Гэта выхад на палітычную сцэну беларускага сялянства, якое ў 1861 г. нарэшце пазбавілася прыгону. Сяляне сталі юрыдычна роўнымі з іншымі класамі беларускага грамадства і гэта першым падтрымаў менавіта Каліноўскі, калі перад гвалтоўнай смерцю публічна адмовіўся ад свайго шляхецтва і стаў першым свядомым палітычным беларусам, які любіў і Беларусь, і беларускі народ. Пасля паўстання выразнікамі новай мадэрновай беларускай нацыі сталі разам з сялянамі і мяшчанамі і беларускія шляхцічы, якія падчас перапісу 1897 г. пазначалі роднай мовай не польскую (якую дакладна ведалі), а менавіта беларускую. Сярод іх былі і магнаты, напрыклад, Раман Скірмунт ці Магдалена Радзівіл.
Кандыдат гістарычных навук,
Алег Трусаў
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме