22:15 24.07.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Пераслед сям’і мікашэвіцкага актывіста Леаніда Дубаносава
Мікашэвіцкі прадпрымальнік Аляксей Кацуба абвінаваціў жонку актывіста Алену Дубаносаву ў растраце грошай. Яна працавала прадаўцом у прыватнай краме “Прыгажуня”. Прадпрымальнік не заплаціў за некалькі месяцаў працы Алене, а пазней звольніў яе… і абвінаваціў ў недастачы 70 мільёнаў рублёў.
Алена Дубаносава звярнулася ў суд. Леанід Дубаносаў – муж звольненай перакананы, што гэта працяг пераследу сям’і з-за яго грамадзянскай пазіцыі на прадпрыемстве “Граніт”.
- Не выплацілі заробак за студзень, люты, сакавік, красавік, травень і за адпачынак за 2013 і 2014 год. Сказалі: “70 мільёнаў недастача альбо падпішыце, што будзеце выплачваць. Будзеце працаваць – і ніякіх праблем”. 500 тысяч будзе атрымліваць на рукі, працаваць бесплатна. А што выплачваць, калі ніхто небраў нічога?
Прадпрымальнік Аляксей Кацуба адказвае на пытанне, якім чынам за паўтары гады працы ў краме да Алены не было прэтэнзіяў, а цяпер такое цяжкае абвінавачванне:
- Чалавек у краме завысіў кошты на ўсе тавары. Недастача 70 мільёнаў – гэта як? Вы больш верце такім, як Дубаносава. І ў нас, у Беларусі стэрэатып, пра людзей, звязаных з апазіцыяй, будзе як пра самых “кончаных” людзей. Няхай да псіхолага сходзяць, палечаць свае галовы.
Леанід Дубаносаў актывіст кампаніі “Гавары праўду”, быў звольнены з прадпрыемства “Граніт” за адмову пакінуць незалежны прафсаюз .
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |