22:15 10.11.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Павел Знавец: Таварыш Генерал
Нечакана пайшоў у лепшы свет мой таварыш па партыі, Генерал Валерый Фралоў. Адчуваю маральную патрэбу сказаць некалькі слоў, каб не пакінуць ні ў яго адыходзячай душы, ні ў сябе ўнутры нейкі асадак.
Валерый Дзмітрыевіч быў адным з нямногіх асоб, хто амаль не меў ворагаў па жыцці. Ён амаль усіх лічыў ці сябрамі, ці, прасцей кажучы, “карэшамі”. Такімі для яго былі і Аслан Масхадаў, і Аляксандр Лебедзь, і… Пералік будзе доўгім, а імёны ў ім—супрацьлеглыя як па светапоглядах і палітычнай ангажаванасці, так і па сваіх маральных якасцях. Генерал Фралоў лічыў сябе прарасійскім палітыкам на Беларусі. Але адначасова і беларускім. І падчас шчырых размоваў дакараў сябе, што не ўдалося пакуль авалодаць дасканала мовай беларусаў. Таму ён не мог успрымацца ў Маскве як свой, як прадстаўнік іх “рускага міру”. А тут, на Беларусі, многія з яго ініцыятываў і дзеянняў успрымаліся пацешна., у тым ліку і яго намер зноў пайсці ў прэзідэнты. І ў тым ліку і з майго боку. Я таксама раіў генералу не гуляць у выбары ва ўмовах пачварнага рэжыму, калі ні выбараў няма, ні мінімальных гарантыяў далейшай бяспекі. Раіў яму паберагчы здароўе, бо колькі ж таго жыцця… Але Генерал хацеў не дажываць, а жыць і перажыць Лукашэнку, пабачыць і адчуць перамены. Адчувалася, што ён унутранна задыхаўся ад нашага балотнага застою як у палітыцы, так і ва ўсіх астатніх сферах жыцця. Ды не лёс быў, відаць, дажыць Генералу з вялікай літары да пераменаў на Беларусі. Генералу Валерыю Фралову, які шчыра спрабаваў зразумець беларускую палітыку ў спецыфічных умовах, якія называюць лукашызмам. Таврыш Генерал! Вы запрашалі нас да сябе ў госці як на партыйныя пасяджэнні, так і на келіх моцнага напою. І таксама ў сваю былую добрую лазню, каб у нефармальнай абстаноўцы абмеркаваць, што рабіць далей, каб неяк рухацца наперад. Можа, калі што было й не так успрынята ці пачута – то прашу прабачэння. Мне падаецца, што ніхто з сяброў БСДП (Грамада), у шэрагах якой Вы былі і засталіся да апошніх хвілін свайго жыцця, ніколі не меў да Вас нейкіх непрыязных пачуццяў.
Бывайце, таварыш Генерал. Хай беларуская зямля Вам будзе пухам!
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |