14:30 15.07.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Павел Знавец: Грамадскі кантроль за зборам подпісаў проста неабходны…

Ці патрэбен кантроль за зборам подпісаў ініцыятыўных груп, і які будзе эфект ад гэтага кантролю? Аб гэтым распавядае палітык Павел Знавец.
Рух „За Свабоду” прапанаваў правесці незалежную экспертызу дакладнасці подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты, а для гэтага стварыць грамадскую камісію.
Мэта стварэння камісіі – “не дапусціць парада кандыдатаў, якія былі б зарэгістраваныя з сумніўнымі 100 тысячамі подпісаў”, як гэта было на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года.
Павел Знавец:Такая ініцыятыва мае вялікі сэнс у плане сумленнасці падыходаў з боку тых, хто, скажам так, лічыць сябе апазіцыяй. Кантроль пакажа, як насамрэч будуць збірацца неабходныя 100 тысяч подпісаў. Будзем шчырымі хаця б перад сабой – у гэтых умовах і 50 тысяч подпісаў ніхто не збярэ. Гэта я заяўляю, як вопытны зборшчык подпісаў яшчэ часоў, калі балатаваліся ў прэзідэнты Зянон Пазьняк ды Станіслаў Шушкевіч. Сёння, ва ўмовах мёртвага сезону адпачынкаў, сабраць 100 тысяч подпісаў магла б толькі ўся аб’яднаная апазіцыя. І то – пры велізарнейшых намаганнях і самаахвярнай працы. Бо цяпер выбары патрэбны выключна ўладзе, каб заявіць Захаду аб дэмакратычным прагрэсе ў Беларусі.
РР: Адным словам, грамадская камісія па кантролі за зборам подпісаў неабходна?
Павел Знавец: Безумоўна! Яна выкрые працу па маляванні і ксеракапіраванні подпісаў. Падчас мінулай кампаніі сябра нашай партыі БСДП (Грамада) быў у гарадской камісіі, і ён бачыў, як у аднаго альтэрнатыўнага прэтэндэнта за пяць дзён да заканчэння збору было по Менску 12 тысяч падпісантаў, а здалі 54 тысячы. Гэта было проста немагчыма! Але подпісы робяцца лёгка – бяруцца з мінулых кампаній. Гэта суцэльная прафанацыя, якая нікому не патрэбна. Аб чым гаворка, калі сябру нашай партыі забаранялі правяраць подпісы?
РР: Які, на ваш погляд, будзе эфект ад такога кантролю?
Павел Знавец: Прынамсі гэта дасць малюнак, хто і з чым ідзе на выбары. Калі ты хлусіш і ўладзе, і выбаршчыкам, то каму патрэбен такі кандыдат? Кантроль не дасць апусціць планку выбараў і ўдзелу ў іх апазіцыі ніжэй плінтуса.
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |