16:30 23.07.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты пачалі зьбіраць подпісы
Сёньня пачаўся новы этап выбарчай кампаніі, які працягнецца да 21 жніўня.
Збор подпісаў у падтрымку Тацьцяны Караткевічкаля універсама "Цэнтральны" у Менску, на пікеце партыі БНФ
Каб прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта зарэгістравалі ў якасьці кандыдатаў, яны павінны сабраць ня менш за 100 тысяч подпісаў.
Зьбіраць подпісы будуць 8 ініцыятыўных групаў, зарэгістраваных Цэнтравыбаркамам. Гэта групы Аляксандра Лукашэнкі, Сяргея Калякіна, Тацяны Караткевіч, Анатоля Лябедзькі, Сяргея Гайдукевіча, Жанны Раманоўскай, Віктара Цярэшчанкі і Мікалая Ўлаховіча.
Як нагадвае БелаПАН, падпісвацца ў падтрымку прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта маюць правы асобы, якія валодаюць выбарчым правам, — грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18 гадоў. Пры гэтым адзін чалавек можа падпісацца ў падтрымку некалькіх патэнцыйных кандыдатаў.
Зьвесткі пра выбарцаў уносяцца ў падпісныя лісты рукапісным спосабам. Лісты могуць запаўняць як самі выбарцы, так і сябры ініцыятыўных групаў, якія зьбіраюць подпісы. Але выбарца павінен уласнаручна расьпісацца і пазначыць у падпісным лісьце дату подпісу.
Акрамя сэрыі і нумару пашпарта выбарца, у падпісны ліст могуць уносіцца рэквізыты ваеннага білета (для вайскоўцаў тэрміновай службы) і даведкі, выдадзенай органамі ўнутраных спраў (для грамадзян, якія страцілі пашпарт).
Праводзіць збор подпісаў дазволена з 8.00 да 22.00.
Збор подпісаў выбарцаў можа праводзіцца ў форме пікетаваньня. Атрымліваць дазвол на арганізацыю пікета не патрабуецца, калі ён праводзіцца ў месцах, дазволеных мясцовымі ўладамі. Сьпіс месцаў, забароненых для збору подпісаў у форме пікетаваньня, вызначаны мясцовымі ўладамі. Напрыклад, у Менску забаронена праводзіць пікетаваньне на Прывакзальнай плошчы, плошчы Якуба Коласа, плошчы Дзяржаўнага сьцяга, Кастрычніцкай плошчы, плошчы Незалежнасьці і плошчы Перамогі.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме