18:15 29.05.2017 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Пастанова ЦК БСДП аб выбарах у мясцовыя Саветы і заява аб вучэннях “Захад-2017”
Аб мэтах ўдзелу партыі ў выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 2018 года.
Пастанова ЦК БСДП
Цэнтральны камітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) вызначае наступныя мэты ўдзелу партыі ў выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 2018 года:
1) Падрыхтаваць не менш за 110 кандыдатаў у дэпутаты ў мясцовыя Саветы дэпутатаў з мэтай іх далейшага ўдзелу ў выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе. Рэкамендаваць кожнай абласной і Мінскай гарадской арганізацыі вылучыць не менш кандыдатаў у дэпутаты за колькасць існуючых акругаў па выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у адпаведных рэгіёнах;
2) Прыняць актыўны ўдзел у кампаніі назірання за выбарамі “Права выбару-2018” з мэтай выяўлення магчымых парушэнняў і фальсіфікацый выбарчага заканадаўства, а таксама супрацьдзеяння ім;
3) Выбарчую кампанію ў мясцовыя Саветы дэпутатаў скарыстаць для павелічэння пазнавальнасці БСДП, прыцягненні ў шэрагі партыі новых сябраў, праверкі мабілізацыйных здольнасцей раённых і абласных арганізацый партыі.
Цэнтральны камітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) рэкамендуе ўсім сябрам партыі:
1) Падчас выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 2018 года актыўна ўдзельнічаць у перадвыбарчых пікетах, сустрэчах з выбаршчыкамі, зборы подпісаў у падтрымку партыйных кандыдатаў, а таксама за вырашэнне мясцовых праблем;
2) У часе выбарчай кампаніі актыўна выкарыстоўваць партыйную сімволіку;
3) У сваіх перадвыбарчых праграмах выкарыстоўваць рыторыку накіраваную на абарону правоў чалавека і сацыяльных правоў грамадзян;
4) Скарыстаць выбарчую кампанію для папулярызацыі новай праграмы дзеянняў БСДП “Пятая Рэспубліка”;
5) У часе агітацыйнай кампаніі, а таксама ў сваіх агітацыйных матэрыялах актыўна выкарыстоўваць беларускую мову.
Аб вучэннях “Захад-2017”
ЗАЯВА ЦК БСДП
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) заклікае ўрад Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, а таксама Прэзідэнта адмовіцца ад правядзення сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў “Захад-2017”.
Планы па правядзенні дадзеных вучэнняў ужо выклікалі неадназначную рэакцыю беларускіх СМІ, а таксама звычайных грамадзян.
Мы лічым правядзенне дадзеных ваенных вучэнняў нясвоечасовым і накіраваным на далейшую эскалацыю канфлікта паміж Расіяй, Украінай і краінамі НАТА. У гэтае супрацьстаянне патэнцыйна ўцягваецца і Беларусь, што супярэчыць арт. 18 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у якім прапісана, што Беларусь ставіць за мэту быць нейтральнай.
Замест правядзення ваенных вучэнняў мы заклікаем распачаць захады дзеля міжнароднага прызнання нейтралітэту Беларусі, адмовіцца ад часовага ўводу расійскіх войскаў на тэрыторыю нашай краіны, а таксама распачаць працэс перамоваў аб вывадзе расійскіх ваенных аб’ектаў з тэрыторыі Беларусі.
Мы таксама заклікаем ініцыяваць выхад Беларусі з Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме