10:00 22.12.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Пасяджэнне Цэнтральнага Камітэта БСДП








2015 ГОД БСДП ПРАВЯДЗЕ ПАД ЛОЗУНГАМ АБАРОНЫ САЦЫЯЛЬНЫХ І ЭКАНАМІЧНЫХ ПРАВОЎ

Пасяджэнне Цэнтральнага Камітэта БСДП

21 снежня адбылося пасяджэнне Цэнтральнага Камітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).

Вяла пасяджэнне старшыня БСДП Ірына Вештард.

Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць намесніка старшыні партыі Валерыя Дзмітрыевіча Фралова.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі пытанне аб выбарах Прэзідэнта і Палаты прадстаўнікоў Нацыяльнальнага сходу Рэспублікі Беларусь. З паведамленнем па гэтым пытанні Выступіла І. Вештард. Першы намеснік старшыні БСДП Ігар Маслоўскі прэзэнтаваў прысутным праект пастановы Цэнтральнага Камітэта.

У сувязі з тым, што ў сёлетнім сакавіку партыйны з’езд прыняў змяненні і дапаўненні ў Статут БСДП, Цэнтральны Камітэт унёс змяненні і дапаўненні ў Інструкцыю аб парадку прыёму ў партыю, спынення сяброўства ў партыі, уліку сябраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) і выдачы партыйных пасведчанняў.

Сябры Цэнтральнага Камітэта абмеркавалі таксама пытанне аб кааптацыі у склад ЦК БСДП новых сябраў замест выбылых. У выніку таемнага галасавання сябрамі Цэнтральнага Камітэта БСДП сталі Дзмітрый Люнтоў і Надзея Шомчанка.

На пасяджэнні разгледжана таксама пытанне аб партыйных складках у 2015 годзе.

У сувязі з абвастрэннем сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне у парадак дня тэрмінова было ўключана пытанне аб галоўным пытанні, якім будзе займацца партыя ў наступным годзе. З паведамленнем па гэтым пытанні выступіў Ігар Маслоўскі.

Вырашана, што ў наступным годзе БСДП будзе працаваць пад лозунгам абароны сацыяльных і эканамічных правоў грамадзян Беларусі.

Прынята заява Цэнтральнага Камітэта Грамады аб сацыяльна эканамічным становішчы, тэкст якой будзе змешчаны на сайце прыхільнікаў БСДП і дасланы сябрам партыі.

Цэнтральны Камітэт зацвердзіў асабовы склад партыйных камісій: па асноўных каштоўнасцях (старшыня Ігар Барысаў), сацыяльна-эканамічнай камісіі (старшыня Ганна Канюс) і міжнароднай камісіі (часовы старшыня Валянцін Аскірка).

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме