08:45 27.07.2017 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Партыйная перадвыбарчая вучоба сацыял-дэмакратаў Міншчыны
Мінскі абласны камітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) выказаў 26 ліпеня бягучага года ўдзячнасць тым сацыял-дэмакратам Міншчыны, якія наведалі першы занятак Школы кандыдата 15 ліпеня. Абкам падзякаваў іх за ўважлівае і дзелавое стаўленне да яго ініцыятывы аб стварэнні Школы кандыдата ў плане падрыхтоўкі да палітычнай кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў. Яна яшчэ не абвешчаная ўладамі, але партыйцы Міншчыны правільна і мудра дзейнічаюць у адпаведнасці з народнай прымаўкай «Рыхтуй сані летам, а калёсы зімой».
Асаблівая падзяка выказана Алегу Яхімовічу, Элен Пятрэнка і намесніку старшыні партыі Аляксею Сігаеву за змястоўныя даклады, якія былі прачытаныя імі на гэтым пасяджэнні пра інфармацыйныя, псіхалагічныя і юрыдычныя нюансы будучай кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы. Элен Пятрэнка пайшла яшчэ далей і дапоўніла свае тэарэтычныя выкладкі па псіхалогіі міжасобасных і публічных зносін практычнымі заняткамі, што відавочна спадабалася прысутным.
На наступным занятку Школы кандыдата 5 жніўня 2017 года ў мінскім партыйным офісе БСДП па вуліцы Кульман аўтар гэтых радкоў жадае прапанаваць яе ўдзельнікам даклад аб існуючай у свеце практыцы процідзеяння спробам уладаў фальсіфікаваць вынікі выбараў. Менавіта такая адладжаная сістэма фальсіфікацыі выбараў, па агульным меркаванні дэмакратычнай грамадскасці Беларусі, і створана ў нашай краіне. У свеце ўжо зрабіўся крылатым выраз з нямецкага часопіса «Шпігель»: «Беларусь -- апошняя дыктатура Еўропы».
Мінскі абкам нагадвае, што наступны занятак у Школе кандыдата пачнецца 5 жніўня ў 12 гадзін 30 хвілін. На яго запрашаюцца ўсе жадаючыя партыйцы з БСДП і грамадзяне, якія ім спачуваюць па палітычным поглядам і жадаюць вылучацца кадыдатамі ў дэпутаты.
Алесь АБРАМОВІЧ, старшыня Мінскай абласной арганізацыі БСДП.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме