08:30 03.03.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Памёр Георгій Васільевіч Штыхаў

Памёр гісторык Георгій Штыхаў
Доктар гістарычных навук, прафесар Георгій Штыхаў памёр у 90 гадоў.
Ён нарадзіўся ў 1927 у Навабеліцы каля Гомеля. Пачаў свой шлях гісторыка з настаўніцтва ў Гарадзенскай і Гомельскай абласцях. Пасля прабіўся ў навуку. Капаў і даследаваў Полацк, Віцебск, Менск, іншыя гарады колішняга Полацкага княства. Даследаваў 300 курганоў.
Працаваў у Акадэміі навук Беларусі. Падрыхтаваў 2 дактары і 19 кандыдатаў навук. Выдаў паўтара дзясятка кніг.
Узначальваў Беларускую асацыяцыю ахвяр палітычных рэпрэсій. Актыўна ўдзельнічаў у змаганні за незалежнасць і дэмакратыю ў складзе Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Народная грамада.
Гэта быў нястомны працаўнік і сумленны чалавек.
* * *
Подпіс Георгія Васільевіча ШТЫХАВА быў першым у спісе грамадзян, якія выступалі за стварэнне Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, цяпер гэта Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). Вечная памяць аднаму з засновальнікаў партыі! /bsdpps/
Обсудить новость на Форуме
11 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |