08:03 25.11.2020 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Памяці сябра БСДП Марыі Аліевай
Памяці сябра БСДП Марыі Аліевай
24 лістапада 2020 г. на 68-м годдзе жыцця памерла Марыя Рыгораўна АЛІЕВА. Пад час тэлефоннай размовы ёй стала блага і яна згубіла прытомнасць. Лекары паўгадзіны змагаліся за яе жыццё і справабавалі яе рэанімаваць, аднак аслаблены арганізм не справіўся… Летась яна перанесла інсульт, аднак не магла быць абыякавай да таго, што адбываецца ў краіне.
Марыя Рыгораўна казала, што не можа проста сядзець, бо знаходзячыся ў пастаянным руху яна жыве. Яна лічыла, што сваёй актыўнасцю яна набліжае дзень нашай перамогі…
Для старой партыйнай гвардыі Марыя Рыгораўна была паважаным чалавекам. Партыйная актывістка, прафсаюзны лідар…
Для новай хвалі яна стала адным з сімвалам пратэстнай Серабранкі. Яе шмат хто ведаў і прыслухоўваўся да яе словаў, яна ўмела матываваць людзей… Яе кватэра стала фактычным штабам мікрараёна. Да яе асабіста прыхадзілі міліцыянты, каб дамаўляцца, бо ведалі, каго будзе слухаць народ і за кім ён пойдзе.
Марыя Рыгораўна не прапускала і маршы пенсіянераў… Толькі ёй на вясёлае вітанне АМАПу “Хлопчыкі, Жыве Беларусь!” яны сціснуў зубы адказвалі: “Жыве!”
Яркая, ініцыятыўная, бястрашная і прамалінейная – яна была прыкладам жаночага лідэрства і актывізма.
Да апошняга ўздыха яна была разам з партыйцамі і апошні, хто чуў яе голас, быў партыец.
Яе моцна ўсхваляваў і раз’юшыў факт атрымання пратаколу, які быў складзены на яе дачку за ўдзел у мітынгу 25 кастрычніка. Яе вінавацілі па вядомаму арт. 23.34 за ўдзел у несанкцыяваным мітынгу… З гэтым перажываннем яна не справілася…
Вечная табе памяць Марыя Рыгораўна, спачывай з мірам…
Развітанне з Марыяй Аліевай адбудзецца ў чацвер 26 лістапада 2020 г. з 10:00 да 11:00 у Доме смутку па вул. г. Мінск, вул. Куляшова, 12.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме