18:20 03.06.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Памяці касінераў Каліноўскага (фота)
Палеглыя касінеры Кастуся Каліноўскага пад Мілавідамі Баранавіцкага раёна ў 1863 годзе чарговы раз ушанаваныя дэмакратычнай грамадскасцю Беларусі. Больш за паўтары сотні грамадзян сабраліся ля помнікаў паўстанцаў, дзе ўскладалі кветкі і выступалі з прамовамі. На фэсце ў гонар загінулых выступалі гісторыкі, грамадска-палітычныя дзеячы, спявалі барды Бартосік і Шалкевіч, рыцары з баранавіцкага клуба зладзілі бітву, а таксама ўсе прысутныя маглі пачаставацца "паўстанцкай" кашай. Свята ўдалося, лічыць адзін з арганізатараў, старшыня баранавіцкай суполкі Таварыства беларускай мовы Віктар Сырыца:
– Нягледзячы на дзве забароны, на дождж, які неаднаразова ішоў, мы правялі гэты цудоўны фэст. Шчаслівыя, вясёлыя, натхнёныя будзем і далей працаваць па прапагандзе нашай праўдзівай гісторыі, роднага слова, гісторыі сваёй Бацькаўшчыны.
Баранавіцкія ўлады адмовілі арганізатарам ад дэмакратычнай грамадскасці ў мерапрыемстве. З прычыны арганізацыі ўладай святкавання. На самай справе ўлада не арганізавала свята і нават не з’явілася на месцы гістарычнай памяці.Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.
Болей фота глядзець тут:
Обсудить новость на Форуме
3 августа 2026
| « | Август 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | |||||
| 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
| 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
| 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
| 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
| 31 |