10:45 20.04.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Пададзена заяўка на правядзенне мiтынгу ў Барысаве
ЦI АТРЫМАЕЦЦА НА БЕЛАРУСI НОВАЯ МIТЫНГОВАЯ ХВАЛЯ З БОКУ ПРАДПРЫМАЛЬНIЦКАГА АСЯРОДДЗЯ?
19 красавiка ў Барысаўскiм раённым выканаўчым камітэце за нумарам 01 – 21/116 зарэгiстравана мая заява з просьбай даць дазвол на правядзенне масавага мерапрыемства (мiтынга) у г. Барысаве 7 траўня 2016 года з 15:00 да 16:00 на афiцыйна вызначаным раней уладамi для такiх рэчaў месцы ў заходняй сцяны гандлёвага рынка пад назвай «КУП Барысаўскi гарадскi стадыён» з адрасам вул. Юрыя Гагарына, 48. Мэта гэтага мерапрыемства: звярнуць увагу на масавыя парушэнні заканадаўства аб прадпрымальнiцкай дзейнасцi ў дачыненні да прадпрымальнiкаў i iншых грамадзян Беларусі.
Мяркуемая колькасць удзельнікаў – каля 50 чалавек, а выступоўцаў – да 10 чалавек. Арганізатар мiтынга бярэ на сябе адказнасць за забеспячэнне грамадскага парадку і бяспекі падчас мiтынга, а таксама за захады па медычнаму абслугоўванню, уборцы тэрыторыі пасля мерапрыемства, i просiць у выпадку перашкод для правядзення дадзенай грамадскай акцыi (час, месца, дата) прапанаваць альтэрнатыўныя час, месца альбо дату згодна заканадаўствa Рэспублікі Беларусь.
Дарэчы, гэта толькi першая ластаўка з той серыi мiтынгаў, якая плануецца шэрагам дзеячаў з прадпрымальнiцкага асяроддзя, якiя ўвайшлi ў склад абвешчанага некалькi тыдняў таму назад Камiтэта выратавання прадпрымальнiцтва (КВП). Гэтая новаствораная структура, якая не мае дзяржаўнай рэгiстрацыi па зразумелых усiм прычынах, ужо заявiла аб сваiх амбiтных планах, напрыклад, аб намеру назбiраць 50 тысяч подпiсаў грамадзян Беларусi дзеля зварота ў Канстытуцыйны суд краiны i iншыя ўладныя ворганы за адмену дыскрымiнацыйных для iндывiдуальных прадпрымальнiкаў прэзiдэнскiх указаў, перш за ўсё ўказа №222.
Iснуе вусная дамоўленасць памiж некалькiмi сябрамi КВП, што другая заяўка на мiтынг, якая аналагiчная вышэйзгаданай заяве ў Барысаве, будзе пададзена на днях у Маладзечна кiраўнiком адной з абласных арганiзацый незарэгiстраванай пакуль партыi Беларуская хрысцiянская дэмакратыя, якой ужо ў шосты цi сёмы раз было адмоўлена Мiнiстэрствам юстыцыi ў рэгiстрацыi. Надаць сваеасаблiвае другое дыханне пратэстным мiтынгам наважаны i малады прадпрымальнiк з Жодзiна, па адукацыi юрыст-мiжнароднiк, якi таксама збiраецца звярнуцца хутка ў Жодзiнскi гарвыканкам за дазволам на правядзенне мiтынга ў горадзе беларускiх аўтабудаўнiкоў. Цi атрымаецца задуманае, а калi i атрымаецца, цi здолее КВП распаўсюдзiць мiтынговую хвалю за мяжы Мiншчыны на iншыя рэгiёны Сiнявокай?
Алесь АБРАМОВIЧ, былы iндывiдуальны прадпрымальнiк, старшыня Барысаўскай арганiзацыi Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi (Грамада)
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме