05:15 05.11.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Пачалася рэгістрацыя на канферэнцыю БСДП "Сацыял-дэмакратыя і выклікі сучаснасці"

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) запрашае прыняць удзел у анлайн канферэнцыі “Сацыял-дэмакратыя і выклікі сучаснасці”.


Канферэнцыя распачнецца 13-14 лістапада 2021 г. у абодва дні ў 12:45 і працягнецца па 16:25 у абодва дні ў рэжыме анлайн праз ZOOM. Удзельнікам канферэнцыі пасля іх рэгістрацыі на электронную пошту будзе выслана спасылка на канферэцыю.


Падчас канферэнцыі будуць разгледжаны тэмы: Ці можна гарантаваць эканамічны рост пры захаванні сацыяльных гарантый? (эксперт - эканаміст Дзмітрый Крук); Як выкарыстоўваць палітычныя кампаніі “выбары” і “рэферэндум”? (экспертка - палітолаг Ганна Канюс); Што не так з гендарнай роўнасцю ў Беларусі? (экспертка па гендарных пытаннях Алена Агарэлышава); Адкрытае грамадства. Як дасягнуць кансэнсуса праз галоснасць? (эксперт - міжнародны сакратар БСДП Валянцін Аскірка); Беларусь і мігранцкі крызіс. Якіх наступстваў чакаць для краіны? (эксперт - гісторык Антоль Сідарэвіч); Будучыня прафсаюзнага руху. Якія новыя формы прыме рух? (эксперт - лідар Беларускага Кангрэсу Дэмакратычных Прафсаюзаў Аляксандр Ярашук).


Вядучым канферэнцыі выступіць старшыня БСДП Ігар Барысаў.


Спяшайцеся! Колькасць месцаў абмежавана!




САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫЯ І ВЫКЛІКІ СУЧАСНАСЦІ

Канферэнцыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)

13-14 лістапада 2021 г. у рэжыме аналайн.


Мадэратар канферэнцыі - старшыня БСДП Ігар Барысаў

Тэхнічная падтрымка - першы намеснік старшыні БСДП Аляксей Сігаеў


Мэтавая група: сябры і прыхільнікі БСДП.


Мэта канферэнцыі: удзел сябраў партыі (не толькі сябраў ЦК, ЦРК і Прэзідыума) у выпрацоўцы партыйных пазіцый адносна актуальных рэалій сучаснасці, а таксама прагназаванне выклікаў бліжэйшай будучыні



ПАРАДАК ДНЯ

13 лістапада


12:45-13:00 Вітальнае слова старшыні БСДП. Правілы ўдзельнікаў.

13:00-13:20 Ці можна гарантаваць эканамічны рост пры захаванні сацыяльных гарантый? Мадэратар - сябра БСДП, эканаміст Дзмітрый Крук.

13:20-13:40 Праца ў малых групах. Абмеркаванне дакладу. Каментарыі эксперта.

13:40-13:55 Прэзентацыя вынікаў.


13:55-14:10 Перапынак


14:10-14:30 Як выкарыстоўваць палітычныя кампаніі “выбары” і “рэферэндум”? Мадэратар - намесніца старшыні БСДП, доктар палітычных навук Ганна Канюс.

14:30-14:50 Праца ў малых групах. Абмеркаванне дакладу. Каментарыі эксперта.

14:50-15:05 Прэзентацыя вынікаў.


15:05-15:20 Перапынак


15:20-15:40 Што не так з гендарнай роўнасцю ў Беларусі? Мадэратар - эксперт у гендарных пытаннях Алена Агарэлышава.

15:40-16:00 Праца ў малых групах. Абмеркаванне дакладу. Каментарыі эксперта.

16:00-16:15 Прэзентацыя вынікаў.

16:15-16-25 Падвядзенне вынікаў першага дня.


14 лістапада


12:45-13:00 Пачатак канферэнцыі. Падвядзенне вынікаў першага дня.

13:00-13:20 Адкрытае грамадства. Як дасягнуць кансэнсуса праз галоснасць? Мадэратар - міжнародны сакратар БСДП, выкладчык Валянцін Аскірка.

13:20-13:40 Праца ў малых групах. Абмеркаванне дакладу. Каментарыі эксперта.

13:40-13:55 Прэзентацыя вынікаў.


13:55-14:10 Перапынак


14:10-14:30 Беларусь і мігранцкі крызіс. Якіх наступстваў чакаць для краіны? Мадэратар - старшыня ЦРК БСДП, гісторык Анатоль Сідарэвіч.

14:30-14:50 Праца ў малых групах. Абмеркаванне дакладу. Каментарыі эксперта.

14:50-15:05 Прэзентацыя вынікаў.


15:05-15:20 Перапынак


15:20-15:40 Будучыня прафсаюзнага руху. Якія новыя формы прыме рух? Мадэратар - старшыня БКДП Аляксандр Ярашук.

15:40-16:00 Праца ў малых групах. Абмеркаванне дакладу. Каментарыі эксперта.

16:00-16:15 Прэзентацыя вынікаў.

16:15-16-25 Прыняцце агульнай рэзалюцыі і завяршэнне канферэнцыі.



Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме