13:30 11.03.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ПРЫСУДЖАНА ПРЭМІЯ ІМЯ МІХАСЯ ТКАЧОВА
10 сакавіка споўнілася 79 год з дня нараджэння выдатнага археолага і гісторыка, былога галоўнага рэдактара выдавецтва “Беларуская Энцыкапедыя” Міхася Ткачова, першага старшыні Беларускай сацыял-джмакратычнай Грамады (цяпер БСДП).
Да гэтай даты Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) пасля кансультацый з сябрамі партыі, якія маюць вучоныя ступені ў галіне гісторыі, прысудзіў прэмію імя Міхася Ткачова.
Прэмія імя Міхася Ткачова прысуджаецца аўтарам прац з гісторыі беларускага сацыялістычнага руху і беларускай дзяржаўнасці, а тасама прац, прысвечаных дзеячам беларускага сацыялістычнага руху.
Першым лаўрэатам прэміі стаў Аляксей ЕЛІСЕЕЎ, аўтар кнігі “Зміцер Жылуновіч: Чырвоны адраджэнец” (2019). Гэта першая навуковая біяграфія пісьменніка, публіцыста, гісторыка і літаратурнага крытыка, сацыял-дэмакрата, старшыні Цэнтральнага Камітэта Беларускай Сацыялістычнай Грамады ў 1917 г., старшыні Цэнтральнага Бюро беларускіх секцый Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў), сябра першага складу Цэнтральнага Бюро Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі, старшыні першага савецкага ўраду Беларусі.
Кандыдат гістарычных навук Аляксей Елісееў (нарадзіўся ў 1983 годзе) працуе дырэктарам Мінскага філіялу Расійскага эканамічнага ўніверсітэта імя Георгія Пляханава. Ён з’яўляцца намеснікам старшыні Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” і ўваходзіць у Выканаўчы Камітэт Партыі еўрапейскіх левых.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме