23:45 05.08.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ ПЯТРА КВЯЦІНСКАГА “АБЛІЧЧЫ ЛЁСУ” (ФОТА)
Сярод літаратараў Верхнедзвіншчыны з’явілася яшчэ адно імя. Аўтарам кнігі-эсэ “Абліччы лёсу” (“Лики судьбы”) стаў Пётр Квяцінскі.
Працуючы сельскім доктарам, Пётр Пятровіч пазнаёміўся з многімі людзьмі незвычайных лёсаў, выслухаў нямала расказаў-споведзяў, якія захоўваў у сваёй учэпістай памяці і падчас заносіў у дзённікі-блакноты. Урэшце яны пачалі настойліва “прасіцца ў людзі”, і доктар узяўся за пяро. Свае эсэ ён піша хутка, нанізваючы на сапраўдныя сюжэты аўтарскія маральна-філасофскія роздумы. Пісьменніку-пачаткоўцу цікавыя само жыццё, людзі як характары, тыпажы.
Адна з першых разгорнутых прэзентацый кнігі прайшла ў “штаб-кватэры” народнага клуба “Белыя вароны”.А днямі такую ж імпрэзу зладзілі сябры “Клуба цікавых сустрэч”.
Віншуючы П.Квяцінскага, некалі актыўнага сябра партыі, Валянціна Болбат, кіраўніца раеннай арганізацыі БСДП, уручыла яму віншавальны падарунак ад грамадскіх актывістаў раёну і пажадала плёну і далейшай творчай працы.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |