23:01 19.12.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ПЛОШЧА 2010 (онлайн-рэпартаж «Салідарнасці» і Радыё Свабода”)
20.15
Cтан Някляева быў настолькі цяжкі, што хуткая спынілася і хвілін 15 яму аказвалі тэрміновую дапамогу ў машыне.
20.10 Кастрычніцкая плошча паступова запаўняецца людзьмі. На прыступках палацу прафсаюзаў выступіў Віталь Рымашэўскі, які апавёў, што моцна зьбіты кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў. Побач з Рымашэўскім — Яраслаў Раманчук, Рыгор Кастусёў, Андрэй Саньнікаў. Апошні сказаў: «Вы бачыце, якія прайшлі выбары. Лукашэнка зноў захапіў уладу. Не дапусьцім зьдзеку з нашай краіны!».
Калёна зь некалькіх дзясяткаў чалавек, прыхільнікаў Уладзімера Някляева, рушыла ад Нямігі ў бок Кастрычніцкай плошчы. Гукаўзмацняльная апаратура канфіскаваная.
20.05 Андрэй Дзьмітрыеў, кіраўнік штабу Ўладзімера Някляева, заклікаў прыхільнікаў жорстка зьбітага кандыдата ў прэзыдэнты сабрацца і прайсьці шлях да Кастрычніцкай плошчы. Гадзіну таму група з паўсотні чалавек зьдзейсьніла напад на калёну, у якой рушылі Ўладзімер Някляеў і Мікола Статкевіч, і пачала брутальна зьбіваць удзельнікаў шэсьця. Някляў старціў прытомнасьць і цяпер шпіталізаваны.
На плошчу прыйшла калёна Рымашэўскага. Далучыліся прыхільнікі Раманчука.
На выхадзе з офісу кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева невядомымі ў чорным была жорстка зьбітая група беларускіх і замежных журналістаў, у некаторых зь якіх таксама канфіскавалі фота- ды іншую тэхніку. Сярод пацярпелых: Андрэй Лянкевіч, Джэймс Хілл (New York Times), Юлія Дарашкевіч.
Андрэй Дзьмітрыеў, кіраўнік штабу Ўладзімера Някляева, заклікаў прыхільнікаў жорстка зьбітага кандыдата ў прэзыдэнты сабрацца і прайсьці шлях да Кастрычніцкай плошчы. Гадзіну таму група з паўсотні чалавек учыніла напад на калёну, у якой рушылі Ўладзімер Някляеў і Мікола Статкевіч, і пачала брутальна зьбіваць удзельнікаў шэсьця. Някляеў страціў прытомнасьць і цяпер шпіталізаваны.
20.00 З плошчы перадае Аляксандар Лукашук: "На плошчы няма ўзмацняльнай апаратуры, няма магчымасьці абвесьціць пра тое, што адбылося з паплечнікамі Някляева. Цяпер тут каля 5 тысячаў чалавек знаходзіцца. Даходзіць калёна Рымашэўскага. На катку працягваецца катаньне людзей. Узьняліся бел-чырвона-белыя сьцягі".
19.55 З боку дзяржцырку дзясяткі людзей ідуць у бок Кастрычніцкай плошчы. Шмат моладзі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Міліцыянты правяраюць заплечнікі. На плошчы зьявіліся Рыгор Кастусёў і Аляксандар Мілінкевіч. Іх акружылі людзі. Кастусёў паведаміў, што калёны рухаюцца на плошчу з розных канцоў гораду. На плошчы зьявіліся першыя сьцягі.
19.50 Някляева вынесьлі з офісу на насілках. Яго увозіць хуткая дапамога. Яго левая частка твару ўся ў сіняках і падцёках. Ён у прытомнасьці. Людзі ля офісу суправаджалі яго воплескамі і воклічамі «Жыве Беларусь!».
19.45 Калёна Рымашэўскага рушыць на праспэкт Незалежнасьці
Калёна прыхільнікаў Віталя Рымашэўскага вуліцамі Кірава і Сьвярдлова рушыла на праспэкт Незалежнасьці. Іх прыкладна дзьве тысячы чалавек. На мітынгу і ў часе руху адбываюцца правакацыі. У натоўп укліньваюцца п’яныя асобы, аднак міліцыя адмаўляецца іх затрымліваць.
19.45 Перадае Галіна Абакунчык
19.25 Калёну [Някляева, якая ідзе на Плошчу ад Нямігі] правакуюць. Білі Някляева, зламалі апаратуру. Узрываюць пэтарды, каб разагнаць калёну.
* * *
онлайн-рэпартаж«Салідарнасці»
19.55. Выступил Андрей Дмитриев. Он сказал: «Будет неправильно, если мы не присоединимся к тем, кто собрался на Октябрьской площади. И хотя с нами нет Владимира Некляева, мы пойдем по намеченному маршруту».
19.50. Как сообщает корреспондент “Салідарнасці” Елена Якжик, Владимира Некляева на машине «Скорой помощи» увозят в больницу. Очевидцы сообщают, что его избивали дубинками. В штабе остаются его руководитель Андрей Дмитриев и кандидат в президенты Николай Статкевич. Они тоже сильно избиты. Как, впрочем, и почти все, кто принимал участие в шествии. У многих разбиты головы.
19.45. Колонна во главе с Виталием Рымашевским движется напротив кинотеатра «Центральный». В шествии уже участвуют более 2 тысяч человек.
19.40. Как выяснилось, спецназовцы конфисковали технику у фотожурналиста Андрея Ленкевича.
19.39. В штаб Владимира Некляева приехала машина «Скорой помощи».
19.38. У штаб Уладзіміра Някляева прыехаў амбасадар Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан. Ён даў кароткі каментар карэспандэнту “Салідарнасьці”: “Як я зразумеў, адбывалася мірнае шэсьце, удзельнікі якога былі жорстка зьбіты спэцназам. Гэта вельмі засмучае”.
19.33. Колонна численностью около 500 человек во главе с кандидатом в президенты Виталием Рымашевским движется от Привокзальной площади в направлении Октябрьской. Милиция не препятствует.
19.32. Избит корреспондент The New York Times Джон Хилл. Как только он показал официальную аккредитацию, сразу получил в глаз.
19.30. Некляев пришел в сознание.
19.25. Взрывы, о которых сообщала корреспондент «Салідарнасці» Елена Якжик, — это были светошумовые гранаты, примененные спецназом.
19.20. Некляев избит, он без сознания. Его несут на руках назад в офис. Многие избиты, в том числе журналисты, у некоторых разбита аппаратура. Автобус разбит, изъята аппаратура.
19.15. Как сообщает корреспондент «Салідарнасці» Елена Якжик, от штаба Владимира Некляева, расположенного на улице Немига, в направлении Октябрьской площади двинулась колонна численностью около 100 человек. Внутри её едет автобус со звукоусилительной аппаратурой.
Колонну возглавили кандидаты в президенты Владимир Некляев и Николай Статкевич. Однако пройти ей удалось лишь около 50 метров. После этого дорогу перегородила машина ГАИ, раздались взрывы, и выскочивший из засады спецназ уложил всех участников шествия, а также наблюдающих за ним журналистов на землю. Людей избивают…
19.00. Як паведамляе Радыё Свабода, у раён Кастрычніцкай плошчы сьцягнутыя ўзмоцненыя сілы міліцыі. Палац рэспублікі абгароджваюць турнікетамі. Ля плошчы танк, побач зь ім два аўтазакі. Вакол плошчы некалькі дзясяткаў аўтазакаў, аўтобусы са спэцназаўцамі, эвакуатары. Міліцыя эвакуіруе аўтамабілі са стаянкі.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |