13:30 22.10.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ПЕРШЫ ТУР МЯСЦОВЫХ ВЫБАРАЎ У ПОЛЬШЧЫ
Учора ў Польшчы прайшоў першы тур мясцовых выбараў. Выбіралі войтаў гмін,бурмістраў і прэзідэнтаў гарадоў, дэпутатаў у гмінныя і павятовыя рады, ваяводскіясоймікі, а таксама ў раённыя рады ў Варшаве. У галасаванні ўзялі ўдзел больш за 51 працэнт выбаршчыкаў. Сваіх кандыдатаўвылучалі 10 партый і блокаў.На левым флангу выступаў Саюз левых дэмакратаў у блоку з Уніяй працы, Польскайсацыял-дэмакратыяй, Польскай сацыялістычнай партыяй, Польскай лявіцай і Рухамгаспадарчага адраджэння імя Эдварда Герэка. Як і на парламенцкіх выбарах у 2015 годзе,асобна ішла партыя Разам.Шанцы левых на гэтых выбарах ацэньваліся вельмі нізка. Вынікі галасаванняпацвердзілі прагнозы. Партыя Разам, паводле папярэдніх вынікаў, набрала 1,4 працэнтагаласоў (у 2015 годзе яна мела падтрымку 3,6 адсотка выбаршчыкаў). Левы блокпераадолеў выбарчы парог (5,7 працэнта галасоў), але яго лідэры перад другім турамвыбараў не перапоўненыя аптымізмам.Невысока ацэньваліся перспектывы самай старой палітычнай арганізацыі – Польскайсялянскай партыі, аднак нечакана для многіх яна набрала каля 17 працэнтаў галасоў.Асноўнымі ж гульцамі былі сёлета ўрадавая партыя Права і Справядлівасць (ПіС), якаямае абсалютную большасць у польскім парламенце, і Грамадзянская кааліцыя, у якуюўвайшлі дзве партыі – ліберальная Грамадзянская платформа (кіравала Польшчай да 2015года) і таксама ліберальная, але бліжэйшая да цэнтру Сучасная, якая з’явілася напалітычнай арэне перад выбарамі 2015 года ў Сойм і ўвайшла ў парламент.Назіральнікі сцвярджаюць: ПІС небезумоўна выйграла ў ваяводствах, але прайграла ўгарадах, асабліва буйных.Паводле папярэдніх вынікаў, ПіС дасягнула поспеху на выбарах у соймікі ў 9ваяводствах – Лодзкім, Люблінскім, Мазавецкім, Малапольскім, Ніжнесілезскім,Падкарпацкім, Падляшскім, Свенткрыжскім і Сілезскім, але ў некаторых ваяводскіхсойміках ёй давядзецца шукаць саюзнікаў. Між тым лідэр Польскай сялянскай партыіУладзіслаў Касіняк-Камыш ужо заявіў, што яго партыя не будзе ствараць кааліцыі зПравам і Справядлівасцю.Пагатоў не з’яўляецца саюзнікам ПіС Грамадзянская кааліцыя, якая паспяховавыступіла ў астатніх сямі ваяводствах -- Апольскім, Вармінска-Мазурскім,Вялікапольскім, Заходнепаморскім, Куяўска-Паморскім, Любускім і Паморскім.Грамадзянская кааліцыя паспяхова правяла выбарчую кампанію ў Варшаве, Беластоку,Лодзі, Любліне і Познані. Яе прадстаўнікі сталі прэзідэнтамі гэтых гарадоў. Прадстаўніккааліцыі выйшаў у другі тур на выбарах прэзідэнта Гданьска.Пры выбарах у мясцовыя органы ўлады ў Польшчы дзейнічае мажарытарная сістэма:абраным лічыцца кандыдат, які набраў больш за 50 адсоткаў галасоў. Пры гэтымназіральнікі і палітолагі сочаць за партыйнымі рэйтынгамі. Вынікі першага тура мясцовыхвыбараў у Польшчы паказваюць: хоць Права і Справядлівасць і дасягнула поспеху (32,3працэнта), пазіцыі гэтай партыі значна слабейшыя, чым у 2015 годзе.Другі тур выбараў адбудзецца 4 лістапада.Анатоль Сідарэвіч
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме