23:30 28.02.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ПЕРШАЯ ЛЭДЗІ ПОЛЬШЧЫ ПАТЭЛЕФАНАВАЛА ЖОНКАМ ЭКС-КАНДЫДАТАЎ
Ганна Камароўская выказала словы падтрымкі Вользе Някляевай і Мілане Міхалевіч і перадала прывітанне іх мужам.
Першая лэдзі Польшчы патэлефанавала жонкам экс-кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Размова цягнулася каля 5 хвілінаў праз беларускамоўнага перакладчыка. Спадарыня Камароўская выказала словы падтрымкі і пацікавілася, што Польшча можа яшчэ зрабіць. Як распавяла Еўрарадыё Мілана Міхалевіч, яна папрасіла ў Ганны Камароўскай не спыняць намаганні, каб вызваліць усіх палітвязняў.Мілана Міхалевіч:"Яна прасіла пераказаць мужу яе вялізныя шанаванні. Спыталася, што яны могуць яшчэ зрабіць для нас, і як дапамагчы. Сказала, што разумее ў якой мы апынуліся сітуацыі, бо сама была ў такой сітуацыі некалькі дзясяткаў гадоў таму. Сказала, што не варта траціць надзеі".
Размаўляла жонка польскага прэзідэнта і з Вольгай Някляевай. Таксама выказала словы падтрымкі і ўзгадала пра канцэрт салідарнасці ў Варшаве, дзе гучалі вершы Някляева.
Вольга Някляева:"Выказвала словы падтрымкі. Гаварыла, што разумее і ведае сітуацыю, якая тут склалася. Казала пра канцэрт, які быў арганізаваны польскім радыё ў Польшчы. Там таксама гучалі песні на вершы Уладзіміра Пракопавіча".
Напрыканцы размовы, жанчыны выказалі спадзяванне, што калі-небудзь атрымаецца зладзіць канцэрт з нагоды вызвалення ўсіх палітвязняў і зняцця з іх абвінавачванняў.
Віталь Ругайн
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
24 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |