00:30 07.10.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ПЕРАЗАГРУЗКА (АСАБІСТАЕ МЕРКАВАННЕ ІГАРА БАРЫСАВА)
10 кастрычніка прызначаны з’езд партыі. Сярод кандыдатур на пасаду старшыні партыі Цэнтральны Камітэт БСДП разглядаў дзве – Валерыя Фралова і Анатоля Сідарэвіча. Іншыя кандыдаты на пасаду старшыні партыі на ЦК не былі зацверджаны, бо альбо ўзялі самаадвод, альбо проста не былі вылучаныя.
Паводле Статута партыі кандыдатуры на пасаду кіраўніка партыі зацвярджае Цэнтральны Камітэт. Канешне, гэта не азначае, што іншы сябра партыі не можа вылучыць сваю кандыдатуру на з’ездзе, але гэта норма замацавана ў Статуце выключна дзеля таго, каб вывесці на вонкі ўсю паддывановую гульню, якая звычайна разгортваецца напярэдадні з’езда. Зацвярджэнне кандыдатаў на пасаду старшыні партыі ЦК – гэта спроба пазбавіць сябраў партыі сюрпрызаў, што адпавядае еўрапейскай традыцыі, дзе кандыдатуры на пасаду кіраўніка партыі доўга абмяркоўваюцца перад з’ездам і вельмі часта яны з’яўляюцца безальтэрнатыўнымі, бо кандыдаты на гэтую пасаду прайшлі ўнутрыпалітычную дыскусію і Рада аддала перавагу таму, ці іншаму кандыдату. З’езд – гэта справа выключна тэхнічная.
У нас жа інтрыга з кандыдатамі на пасаду кіраўніка партыі не знікла, а наадварот з’явілася. Акрамя двух вышэйузгаданых кандыдатур (па неафіцыйнай інфармацыі) сваю гатоўнасць стаць кіраўніком партыі агучылі Віктар Крываль і Анатоль Ляўковіч. Апошні ў дадзенай сітуацыі вырашыў заняць пазіцыю “разумнай малпы” – паглядзець хто вылучыцца, ацаніць ступень падтрымкі, паглядзець у каго з патэнцыйных кандыдатаў колькі прыхільнікаў і пасля агучыць сваю пазіцыю – на з’ездзе.
Ужо з’явілася інфармацыя аб тым, што ёсць яшчэ і пяты кандыдат, але хто ён - гэта інтрыга і ўсе “свядомыя” у партыйных пытаннях чакаюць з’яўленне гэтай міфічнай кандыдатуры.
ЧАМУ СІДАРЭВІЧ?
Большасць сябраў Прэзідыума і Цэнтральнага Камітэту падтрымліваюць кандыдатуру ветэрана партыі Анатоля Сідарэвіча. Анатоль Сідарэвіч, як і ўсе астатнія кандыдатуры не валодае за душой залатым запасам, але ў параўнанні з астатнімі кандыдатурамі ён выйграе па ідэйных і лагічных паказчыках. Яго дзеянні з моманту заснавання партыі заўсёды мелі рацыянальны і лагічны характар. Чалавек, які фактычна з’яўляецца аўтарам Статута і Праграмы партыі, перакананы і не выпадковы сацыял-дэмакрат, гісторык, публіцыст, літаратурны крытык і даследчык спадчыны братоў Луцкевічаў. Гэты спіс можна працягваць бясконца, але ў плане левай ідэялогіі яму няма аналагаў не толькі ў партыі, але і ва ўсёй Беларусі.
На прыкладзе можна казаць, што гэта той чалавек, які ў стане наладзіць арганізацыйна-кадравую працу і чалавек, якому будуць паціскаць руку іншыя лідары дэмакратычных партый Беларусі і лічыцца з ім. Чалавек, які ведае што такое палітыка не з гісторыі, а з практыкі, бо ад самага пачатку быў на лідзіруючых пазіцыях у кіраўніцтве партыі і заўсёды трымаў кіраўнікоў партыі на кароткім ланцугу не дазваляючы парушаць Статут.
Анатоль Сідарэвіч, як і астатнія партыйцы, якія вымушаюць яго ўдзельнічаць у выбарах на пасаду кіраўніка партыі, разумеюць складанасць сітуацыі – фінансавай, кадравай, арганізацыйнай, ідэалагічнай і г.д. і стаяць на пазіцыях захавання партыі ў легальным стане, а не скатванні яе да “аргкамітэту”, за які выступае стваральнік панятку “стыхійны сацыяліст” Анатоль Ляўковіч.
Анатоль Сідарэвіч – гэта чалавек, які можа ўзначаліць партыю ў пераходны перыяд. Лепей сказаць чалавек, які ў сілу свайго ўзросту не затрымаецца на гэтай пасадзе доўга, але здолее пакінуць у спадчыну свой немаверны ўнёсак. Дзеля гэтага яму патрэбна каманда, іншымі словамі амалоджаны склад Прэзідыума, які б складаўся не з паважаных асоб, а з дзеяздольных маладых і энэргічных палітыкаў.
У параўнанні з ім астатнія кандыдатуры выглядаюць даволі блёкла. Анатоль Ляўковіч за апошні год фактычна пазбавіўся падтрымкі большасці партыйцаў і адзінае на што ён можа спадзявацца – гэта на падтрымку часткі дэлегатаў Брэсцкай вобласці. Аўтар скандальных публікацый у газеце “Савецкая Беларусь”, ініцыятар тайнай перапіскі з кіраўніцтвам расійскай партыі “Справядлівая Расія”, чалавек не зацікаўлены ў партыйным будаўніцтве (чаго варта яго рашэнне, калі не была перападпісана дамова аб арэндзе Магілёўскага офіса партыі, якая пазбавіла магчымасці рэгістрацыі Магілёўскай абласной арганізацыі партыі) і аўтар іншых перлаў проста не мае маральнага права вылучацца на гэтую пасаду.
Падставіць плячо недэмакратычнаму рэжыму будучы кіраўніком дэмакратычнай партыі – гэта пытанне партыйнай дысцыпліны і вельмі дзіўна, што ён пасля гэтага не быў выключаны з партыі. Гэта адбылося з-за адсутнасці фінансаў і надыходзячага тэрміну правядзення з’езду.
Віктар Крываль вядомы нам як “казулінец” і адзін з ініцыятараў стварэння фракцыі “За ўнутрыпартыйную дэмакратыю”, якая з-за сваёй нешматлікасці так і не здолела аформіцца ва ўнутрыпартыйную фракцыю. Пасля выхаду Аляксандра Казуліна з партыі, які дарэчы ўступіў у гэтую фракцыю, уся актыўнасць гэтых “актывістаў” спынілася. Тым не менш, як паказаў час, амбіцыі ў некаторых з іх засталіся. Гэта не дрэнна, але ўлічваючы тое, што таварыш Крываль рабіў стаўку на асобу, а не на Статут і праграму партыі – гэта не надае яму ўнутрыпартыйнай вагі.
Генерал Валеры Фралоў чалавек вельмі паважаны, але можа проста недаацаніць сітуацыю і ўвязацца ў чарговыю інтрыгу. У партыйцаў вельмі негатыўнае стаўленне да генерала засталося яшчэ пасля яго жадання ўдзельнічаць у выбарах у якасці кандыдата на пасаду Прэзідэнта і Валеры Фралоў за апошнія пяць гадоў нічога не зрабіў у рэгіёнах, каб аднавіць сабе імідж. А на з’ездзе ўсё вырашаюць рэгіёны.
Таму з усіх верагодных кандыдатур самым прымальным з’яўляецца кандыдату Анатоля Сідарэвіча. Гэта адзіны чалавек, які ў складаных умовах здолее перазагрузіць партыю.
Сябра Прэзідыума і ЦК БСДП,
Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БСДП
Ігар БАРЫСАЎ
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |