09:00 14.10.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ПЕНСІЯ Ў БЕЛАРУСІ Ў 3,5 РАЗУ МЕНШАЯ, ЧЫМ У ЛІТВЕ - 88 даляраў супраць 316
Памер сярэдняй пенсіі ў Літве на сёння складае 800 літаў, delfi.
У гэтай краіне сёння моцна дыскутуецца пытанне, ці ўлічваць працоўны стаж за СССР. Улік стажу, атрыманага ў часы СССР, патрабуе дадатковых 130 млн літаў, што для Літвы шчодры крок. Таму міністэрства сацыяльнай абароны прапанавала не ўлічваць гэты перыяд.
Аднак прэзідэнт Даля Грыбаўскайце, у тым ліку з папулісцкіх меркаванняў, выступіла супраць, зазначыўшы, што пенсіянер сам вольны выбраць перыяд працоўнага стажу: за камуністамі, або за часамі незалежнасці.
Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні будзе прынята ўрадам у пятніцу.
Пенсія ў 800 літаў гэта, паводле сённяшняга курсу (1:2,5267), 316,6 даляра.
У Беларусі ў верасні памер сярэдняй пенсіі па ўзросце 795 тыс. рублёў
Калі ўлічваць сённяшні курс даляра на дадатковай сесіі ў 9 тыс. рублёў, гэта 88 даляраў, што ў 3,59 разу меней чым у Літве. Нават па курсе Нацбанка гэта 140 даляраў.
Разам з тым беларускія прыкарытныя СМІ падаюць дыскусію ў Літве як здзек з пенсіянераў, абмінаючы насамрэч здзеклівы памер пенсій у самой Беларусі.
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |