15:05 27.07.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ПАСТАНОВА Камісіі па этыцы ГА "БАЖ”
ПАСТАНОВА Камісіі па этыцы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” ад 19 ліпеня 2016 года
Камісія па этыцы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у складзе прысутных Анатоля Гуляева, Валера Карбалевіча, Сяргея Ваганава, Таццяны Рэвяка, Марыны Загорскай, Змітра Падбярэзскага разглядзела скаргу сябра ГА “БАЖ” Ігара Барысава.
У скарзе выказана незадаволенасць тым, як падаецца інфармацыя на рэсурсе . У прыватнасці, размова ідзе пра публікацыі Яўгена Парчынскага , .
Заяўнік просіць даць ацэнку дадзеным публікацыям, бо, на яго думку, яны выказваюць пазіцыю толькі аднаго боку канфлікту.
Камісія канстатуе, што названыя вышэй матэрыялы на самой справе былі апублікаваныя на . Размова ў іх ідзе пра канфлікт у Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. Аўтар Яўген Парчынскі ў тэкстах пазіцыянуе сябе як журналіст (“:” «Особый резонанс прослеживается в том, что руководство партии, в лице Ирины Вешторд, грозится непризнанием итогов конференции в Витебской областной организации, по поводу чего есть уже ее соответствующая жалоба в ЦРК партии, — рассказывает корреспонденту сайта freeregion.info заместитель председателя Витебской областной организации Грамады Евгений Вильский”, “:” На 16 съезд БСДП (Грамада), проходивший 13 марта в Минске, я был приглашен в качестве журналиста”.)
Камісія адзначае, што памянёныя вышэй матэрыялы на самой справе ўтрымліваюць крытыку кіраўніцтва партыі БСДП у асобе Ірыны Вештард і яе калег. Прычым крытыка ўтрымлівае рэзкія выразы і сур’ёзныя абвінавачванні. У тым ліку:
- абвінавачанне ў падмане: загаловак “Нагло обманули и остались в партии”;
- абвінавачанне ў падробцы дакументаў: “Виктор Михасев (руководитель Бараньской партийной ячейки), председатель мандатной комиссии Ольга Шпаковская (руководитель Железнодорожной организации г. Витебска) — во время исполнения ими своих обязанностей по проверке представленных протоколов участниками Витебской конференции совершили подлог”;
- абвінавачанне ў змове: “…на проведенной Витебской областной конференции имел место заговор группы лиц, для последующего блокирования участия делегатов Витебской организации на съезде БСДП”.
Прагучала таксама абвінавачанне на адрас палітолага Аляксандра Фядуты: “…” Дров в разгорающийся костер борьбы подбросила статья Александра Федуты, появившаяся на некоторых интернет-ресурсах. «Скорее всего -- это заказ определенного лица или лиц, — замечает по этому поводу Евгений Вильский. – Честно сказать, совершенно непонятно с чего это вдруг Федута озаботился проблемами социал-демократов, живя за тридевять земель от Беларуси?” Пра які артыкул ідзе размова, у чым сутнасць абвінавачанняў – аўтар не тлумачыць.
Камісія таксама адзначае, што ў памянёных публікацыях не былі прадстаўленыя не толькі думка тых, хто падвергнуты крытыцы, але і хаця б больш-менш важкія аргументы на карысць сцвярджэнняў аўтара.
У размове са старшынём камісіі Анатолем Гуляевым аўтар публікацый Яўген Парчынскі пагадзіўся, што як журналіст ён дапусціў памылку, выклаўшы толькі свой погляд на праблему. У той жа час ён паведаміў, што, калі да яго звярнуліся з патрабаваннем апублікаваць іншы погляд, матэрыял за подпісам спадара Леаніда Гаравога на , у якім прыведзеныя аргументы другога боку канфліту, адразу быў размешчаны:
Спадар Леанід Гаравы ў размове са старшынём камісіі пацвердзіў, што на самой справе праблем з размяшчэннем матэрыялу не было. Але адзначыў, што апынуўся ў няўдзячным становішчы, калі вымушаны быў даказваць, што калегі па партыі не хлусілі, не падраблялі дакументы, не ўступалі ў змову і гэтак далей…
На думку спадара Гаравога, такога ўвогуле не павінна быць, бо стандарты журналістыкі патрабуюць падаваць поўны спектр поглядаў на падзею ці з’яву.
У кампетэнцыю камісіі па этыцы ГА “БАЖ” не ўваходіць абавязак высвятляць стасункі паміж сябрамі якіх-кольвек структур – у тым ліку палітычных. Але камісія мае права і абавязак ацаніць публікацыі з пункту гледжання выканання асноўных стандартаў і прынцыпаў журналістыкі.
Камісія адзначае безумоўнае права Яўгена Парчынскага на крытыку. Але неабходна прызнаць, што ў разгляданых матэрыялах парушаны адзін з асноўных прынцыпаў пошуку і атрымання інфармацыі: “Паважаючы права грамадства на аб'ектыўную інфармацыю, журналіст абавязаны перадаваць дакладныя звесткі, а таксама спектр поглядаў на тое ці іншае пытанне. Навіны павінны грунтавацца на фактах і дадзеных, дакладнасць якіх можа быць правераная.
Журналіст павінен прыкласці максімум намаганняў для атрымання інфармацыі з усіх магчымых крыніцаў для таго, каб пераканацца ў яе паўнаце, дакладнасці і бесстароннасці. Асабліва дбайна павінна быць праверана інфармацыя, якая можа зняважыць чалавека ці прынізіць яго» (
Камісія па этыцы пастанаўляе:
У разгледжаных матэрыялах на утрымліваюцца парушэнні прафесійнай этыкі. Камісія звяртае ўвагу калег на неабходнасць аргументаваць сцвярджэнні фактамі і дадзенымі, дакладнасць якіх правераная. Асабліва калі такія сцвярджэнні могуць зняважыць чалавека ці прынізіць яго.
Старшыня камісіі
Анатоль Гуляеў,
сакратар камісіі
Таццяна Рэвяка
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме