10:15 21.04.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ПАСОЛ УКРАІНЫ: НЕЛЬГА ДАВАЦЬ АМАРАЛЬНЫМ ЛЮДЗЯМ ТАКУЮ СТРАШНУЮ ЗБРОЮ
20 красавіка ў пасольстве Украіны ў Беларусі прайшла канферэнцыя «25 год Чарнобыльскай трагедыі. Урокі і актуаліі».
Канферэнцыя аб’яднала экспертаў, прадстаўнікоў дыпламатычных службаў і журналістаў з Мінска, Вільні і Кіева. Арганізавала яе пры падтрымцы пасольства Украіны Беларуская асацыяцыя журналістаў. Беларускі бок прадставілі кандыдат тэхнічных навук з Аб’яднанага інстытуту энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны» Барыс Папоў, дацэнт Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсытэту імя Сахарава Андрэй Цімошчанка, начальнік Дэпартаменту МНС Валянцін Анціпенка, доктар тэхнічных навук, прафесар, ліквідатар аварыі на ЧАЭС Георгі Лепін, тэлежурналіст, аўтар фільмаў пра Чарнобыль Павел Шаўчук і журналіст, сябра БАЖ Анатоль Гатоўчыц. З Кіева даслаў відэаінтэрв’ю прафесар Юры Бандажэўскі. Літоўскі бок прадставілі дарадца аддзелу палітыкі энергетычнай бяспекі МЗС Літвы Віліюс Самуйла, намеснік старшыні партыі «Рух “зялёных” Літвы» Саулюс Лапініс, дырэктар дэпартамента ядзернай бяспекі пры Дзяржінспекцыі па бяспецы ядзернай энергетыкі Сігітас Шляпавічус, дырэктар дэпартамента знешніх сувязей будучай Вісагінскай АЭС Рымантас Вайткус.
Першым слова ўзяў пасол Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны. Ён прыгадаў сваю студэнцкю маладосць, калі яму давялося ўдзельнічаць у эвакуацыі жыхароў пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС тэрыторый.
«Нельга даваць амаральным людзям такую страшную зброю, нават калі яна служыць мірным мэтам. Як можна было здаваць АЭС датэрмінова, прымяркоўваць яе пуск да нейкай даты?»
Удзельнікі канферэнцыі падзяліліся на прыхільнікаў і праціўнікаў пабудовы АЭС у Астраўцы, а таксама на тых, хто не супраць развіцця атамнай энергетыкі ў Беларусі, але лічыць гэта немагчымым пакуль пры ўладзе знаходзіцца Лукашэнка. Гэтай думкі прытрымліваюцца экс-спікер Вярхоўнага Савета, прафесар Станіслаў Шушкевіч, а таксама былы дэпутат ВС СССР, грамадскі дзеяч Мікалай Петрушэнка.
Навукоўцы Барыс Папоў і Андрэй Цімошчанка даводзілі, што пабудова ўласнай АЭС адпавядае інтарэсам беларускага народа, але так і не здолелі пераканаць апанентаў, чаму для пабудовы станцыі быў абраны менавіта Астравец.
Яны прызналі, што ад Акадэміі навук пытанне канчатковага зацвярджэння канкрэтнай пляцоўкі не залежала, а Астравеччына, нібыта, прываблівае будаўнікоў АЭС надзейнын грунтам. Пытанне пра тое, ці не ўяўляе сабой небяспеку гэты рэгіён, яе сейсманебяспечны, засталося без адказу.
Катэгарычна супраць пабудовы АЭС у Беларусі выказаўся прафесар Бандажэўскі, апошнія даследванні якога сведчаць пра павелічэнне колькасці цяжкіх захворванняў у беларусаў.
З крытыкай на адрас ініцыятараў пабудовы Асравецкай АЭС выступілі Георгі Лепін і Павел Шаўчук. Прафесар Лепін выказаў сумнеў, што Беларусь здолее забяспечыць будучую станцыю ўласным персаналам, а таму варта рыхтавацца да таго, што нам ад яе застанецца толькі галаўны боль ад неабходнасці захоўваць небяспечныя адкіды.
Прадстаўнікі літоўскага боку ў цэлым не супраць наяўнасці ў беларусаў «атамных амбіцый», але, па словах літоўцаў, рэалізоўваць іх нам трэба ў 30 км ад сваёй сталіцы, а не побач з Вільняй.
Прадстаўнік літоўскага МЗС Віліюс Самуйла быў найбольш катэгарычным. Па яго словах, калі Беларусь не зменіць планаў наконт Астраўца, то двухбаковыя стасункі будуць толькі пагаршацца.
З Літвы прагучаў напамін, што АЭС, якія не маюць аналагаў у свеце нельга будаваць побач з густанаселенымі паселішчамі. А ў выпадку з беларускай станцыяй гаворка акурат пра такі варыянт.
Напрыканцы канферэнцыі яе арганізатары выказалі спадзеў, што падобныя сустрэчы будуць ладзіцца і надалей.
СП
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
24 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |