21:00 15.06.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ПАСЯДЖЭННЕ ЦЭНТРАЛЬНАГА КАМІТЭТА БСДП
У ПРЭЗІДЫУМЕ БСДП
15 чэрвеня адбылося пасяджэнне Прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).
У адпаведнасці з Статутам БСДП удзельнікі пасяджэння разгледзелі пытанне аб прадстаўленні Цэнтральнаму Камітэту Грамады кандыдатураў на партыйныя пасады.
Кандыдатам на пасаду генеральнага сакратара БСДП быў вылучаны Мечаслаў Грыб, на пасаду скарбніка партыі – Мікалай Цяцёркін.
Кандыдатам на пасаду міжнароднага сакратара БСДП быў названы Валянцін Аскірка, на пасаду прэс-сакратара – Леанід Дзейка.
Прэзідыум прыняў таксама пастанову аб увядзенні пасады памочніка міжнароднага сакратара партыі. Памочніцай міжнароднага сакратара БСДП прызначана Вольга-Эмілія Ісайкіна.
***
ПАСЯДЖЭННЕ ЦЭНТРАЛЬНАГА КАМІТЭТА БСДП
15 чэрвеня адбылося першае пасяджэнне Цэнтральнага Камітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), выбранага XV з’ездам партыі 16 сакавіка г. г.
З 45 сябраў ЦК у пасяджэнні ўзялі ўдзел 30: Аляксандр Абрамовіч, Сяргей Адамовіч, Дзмітрый Альшэўскі, Святлана Алясюк, Валянцін Аскірка, Ігар Барысаў, Наталля Валяева, Ірына Вештард, Наталля Галаніна, Мечаслаў Грыб, Юрый Грынявецкі, Таццяна Дзямбіцкая, Павел Знавец, Максім Кавалёў, Іван Лабачоў, Іван Лабко, Мікалай Лавіцкі, Валянцін Лазарэнкаў, Ігар Маслоўскі, Іосіф Палубятка, Уладзімір Парэйка, Алег Рамашкевіч, Аляксей Сігаеў, Іван Стадуб, Алег Трусаў, Аляксандра-Вольга Тыгрыцкая, Валерый Фралоў, Мікалай Цяцёркін, Святлана Чарняўская і Аляксандр Шыловіч.
Вяла пасяджэнне старшыня БСДП Ірына Вештард.
Цэнтральны Камітэт абмеркаваў вынікі выбараў ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. З дакладам па гэтым пытанні выступіў першы намеснік старшыні партыі Ігар Маслоўскі.
Улічваючы важны ўклад у распаўсюд ідэй сацыял-дэмакратыі падчас выбарчых кампаній, Цэнтральны Камітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) выказаў удзячнасць усім сябрам і прыхільнікам партыі, якія бралі ўдзел палітычнай кампаніі “Мясцовыя выбары”.
ЦК вітаў удзельнікаў кампаніі, якія вялі агітацыю на беларускай мове.
Арганізацыйным структурам БСДП рэкамендавана пачаць падрыхтоўку да прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў, якія адбудуцца адпаведна ў 2015 і 2016 гг.
Прэзідыуму БСДП даручана прыняць удзел у выпрацоўцы працэдуры і рэгламенту выбараў адзінага кандыдата на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад дэмакратычных сілаў краіны з улікам прапаноў, выказаных удзельнікамі пасяджэння ЦК партыі.
Усім сябрам і структурам БСДП рэкамендавана прыняць актыўны ўдзел у выбарах адзінага кандыдата на пасаду Прэзідэнта ад дэмакратычных сілаў Беларусі.
На пасяджэнні Цэнтральнага Камітэта БСДП шляхам таемнага галасавання адбыліся выбары службовых асоб партыі.
Генеральным сакратаром БСДП зноў выбраны Мечаслаў Грыб, які набраў 27 галасоў удзельнікаў пасяджэння.
Скарбнікам БСДП выбраны Мікалай Цяцёркін (29 галасоў).
М. Грыб і М. Цяцёркін у адпаведнасці са Статутам партыі сталі сябрамі Прэзідыума БСДП.
У склад Прэзідыума БСДП аднагалосна выбраны прадстаўнікі сябраў партыі, якія пражываюць у Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Імі зноў сталі адпаведна Алег Шабетнік і Ігар Барысаў.
Адкрытым галасаваннем выбіраліся міжнародны сакратар і прэс-сакратар БСДП.
На пасаду міжнароднага сакратара Прэзідыум партыі вылучыў кандыдатуру Валянціна Аскіркі. Сваю кандыдатуру на гэтую пасаду вылучыла Аляксандра-Вольга Тыгрыцкая. Міжнародным сакратаром БСДП 18-цю галасамі ўдзельнікаў пасяджэння выбарны Валянцін Аскірка. (В.-А. Тыгрыцкая набрала 10 галасоў.)
Прэс-сакратаром партыі аднадушна зноў выбраны Леанід Дзейка.
Цэнтральным Камітэтам разгледжана таксама пытанне аб камісіях БСДП. Вырашана ўтварыць камісію па асноўных каштоўнасцях, камісію па партыйным будаўніцтве, маладзёжную, міжнародную, культурна-адукацыйную і сацыяльна-эканамічную камісіі. Персанальны склад камісій, за выключэннем камісіі па партыйным будаўніцтве, у якую па пасадах уваходзяць старшыня БСДП, першы намеснік старшыні БСДП і старшыні абласных ды Мінскай гарадской партыйных арганізацый, будзе зацверджаны на наступным пасяджэнні Цэнтральнага Камітэта партыі.
На пасяджэнні былі разгледжаны таксама некаторыя іншыя пытанні.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме