16:17 29.12.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ПАСЯДЖЭННЕ ЦЭНТРАЛЬНАГА КАМІТЭТА БСДП
21 снежня 2008 г. адбылося пасяджэнне Цэнтральнага Камітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).
З дакладам аб палітычным і эканамічным становішчы краіны і задачах партыі выступіў старшыня БСДП Анатоль Ляўковіч (тэкст дакладу будзе размешчаны на партыйным сайце сёння).
У спрэчках па дакладу выступілі: кандыдат гістарычных навук Іван Стадуб, актывіст прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Аляксандр Сердзюкоў, праваабаронца Павел Знавец, намеснік старшыні партыі Анатоль Сідарэвіч, старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў, старшыня Аршанскай раённай арганізацыі БСДП Фёдар Муханаў, генеральны сакратар БСДП Мечаслаў Грыб, намеснік старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі, міжнародны сакратар партыі Валянцін Аскірка, першы намеснік старшыні БСДП, старшыня Брэсцкай абласной партыйнай арганізацыі Ігар Маслоўскі, сябар Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі БСДП Надзея Грынявецкая.
ЦК БСДП аднагалосна прыняў пастанову аб чарговых задачах партыі.
На пасяджэнні ЦК з 20-хвіліннай прамовай выступіў былы старшыня БСДП Аляксандр Казулін. У сваёй прамове ён заявіў, што выходзіць з партыі.
Затым слова ўзялі былыя намеснікі старшыні БСДП Аляксей Кароль і Уладзімір Нісцюк. Яны таксама заявілі аб сваім выхадзе з партыі.
ЦК БСДП разгледзеў пытанне аб размеркаванні абавязкаў паміж сябрамі кіраўніцтва партыі.
На пасяджэнні абмеркаваны таксама кадравыя пытанні. Зацверджаны асабовы склад камісій Цэнтральнага Камітэта і прызначаны сакратары БСДП. Міжнародным сакратаром партыі зноў стаў Валянцін Аскірка, а прэс-сакратаром БСДП – Леанід Дзейка.
Цэнтральны Камітэт БСДП разгледзеў таксама іншыя пытанні партыйнага жыцця і прыняў адпаведныя пастановы.
Матэрыялы пасяджэння ЦК БСДП у бліжэйшы час будуць накіраваныя ў партыйныя арганізацыі.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме