15:45 12.01.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ПАРТЫЯ ЕЎРАПЕЙСКІХ САЦЫЯЛІСТАЎ РАШУЧА АСУДЖАЕ ГВАЛТ ПАСЛЯ ВЫБАРАЎ У БЕЛАРУСІ
19 снежня 2010 ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары, у выніку якіх згодна з афіцыйнымі дадзенымі пераканаўчую перамогу атрымаў дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Пасля выбараў некалькі тыдняў цягнецца перыяд гвалту, напружанасці і нявызначанасці. Апазіцыя абвінаваціла Лукашэнку ў масавых фальсіфікацыях. Дэманстрацыя пратэсту, праведзеная адразу пасля выбараў, сутыкнулася з міліцыяй, сотні людзей былі арыштаваныя, сярод якіх і некалькі кандыдатаў у прэзідэнты.
Прэзідэнт Партыі Еўрапейскіх Сацыялістаў, Пол Ніруп Расмусэн, выказаўшы заклапочанасць з нагоды сітуацыі, заявіў: "Мяне хвалююць меры, прынятыя з боку беларускіх уладаў. Рэпрэсіўныя дзеянні, якія ажыццяўляюцца Лукашэнкам, прывялі да непрымальнага гвалту і арыштаў, у тым ліку і затрыманне лідэраў апазіцыі, кандыдатаў у прэзідэнты, прафсаюзных лідараў. Яны ўсе павінны быць неадкладна вызваленыя. Рашэнне ўрада Беларусі аб спыненні місіі Бюро АБСЕ ў Мінску дадае занепакоенасці ЕС і міжнароднай супольнасці ў цэлым".
Ён дадаў: "Я хацеў бы выказаць нашу салідарнасць з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. ПЕС цалкам падтрымлівае сацыял-дэмакратычныя партыі ў краіне, у тым ліку БСДП (НГ) і БСДП (Грамада), і іх місію па ўсталяванню дэмакратычнага кіравання, павагі да правоў чалавека і правядзенню свабодных і справядлівых выбараў. ПЕС заклікае беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі супраць сваіх грамадзян і ўдзельнічаць у рэальных дэмакратычных рэформах у краіне. ЕС павінен разгледзець пытанне аб аднаўленні папярэдніх санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў і людзей, якія ўдзельнічаюць у гвалце ў дачыненні да мірных дэманстрантаў".
Папярэднія высновы БДІПЧ/АБСЕ пад кіраўніцтвам Міжнароднай місіі па назіранні за выбарамі ў беларускі прэзідэнцкіх выбараў адзначыў, што Беларусь мае значныя недахопы ў выкананні сваіх абавязацельстваў перад АБСЕ. Вярхоўны прадстаўнік ЕС Кэтрын Эштан, якая асуджае гвалт, сумесна з дзяржсакратаром ЗША Хілары Клінтан, нагадала, што ЕС па-ранейшаму будзе актыўным у справе ўмацавання сваіх адносін з Беларуссю пры ўмове павагі да прынцыпаў дэмакратыі, вяршэнства закона і правоў чалавека.
11/01/2011
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |