16:15 09.02.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ПАРТЫЙНЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ НЕ ЧАКАЮЦЬ РАШЭНЬНЯ ЛІДЭРАЎ
Арганізацыі палітычных партыяў і незалежных прафсаюзаў Бабруйску, не чакаючы рашэньня лідараў «шасьцёркі», выказаліся за актыўны байкот выбараў.
У сувязі з тым, што кааліцыя шасьці ня можа прыйсьці да агульнага рашэньня адносна ўдзелу ў выбарах, рэгіянальныя арганізацыі дэмакратычных сілаў самі пачалі фармуляваць сваю пазыцыю. Нядаўна за актыўны байкот выказаліся чатыры арганізацыі аб’яднаных сілаў, цяпер тое ж зрабілі бабруйскія палітычныя партыі і незалежныя прафсаюзы.
Заяву Рады дэмакратычных сілаў Бабруйску аб пазыцыі актыўнага байкоту падпісалі прадстаўнікі АГП, БХД, БНФ, Маладой хрысьціянскай дэмакратыі, сацыял-дэмакратычнай парты «Грамада», руху «Гавары праўду», партыі «Справядлівы сьвет», незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці. .
Яны патрабуюць вызваленьня і рэабілітацыі палітвязьняў, уключэньня ў выбарчыя камісіі прадстаўнікоў апазыцыі, адмены абмежаваньня на дзейнасьць СМІ, партыяў і арганізацыяў, сходаў і мітынгаў.
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |