00:01 12.06.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ПАМЁР ПАЛІТОЛАГ ВІТАЛЬ СІЛІЦКІ
Гэта здарылася ўдзень у суботу, 11 чэрвеня. 38-гадовы Віталь Сіліцкі больш за год змагаўся з ракам (ныркі).
Перанёс аперацыю — яму выдалілі нырку, але, на жаль, пухліна дала метастазы ў лёгкія.
Яго назіралі дактары клінікі ў Бараўлянах. Сябры забяспечылі яго найлепшымі даступнымі лекамі. На жаль, хваробу выявілі на позняй стадыі, а метастазы былі знойдзеныя ў абодвух лёгкіх адначасова. Іх развіццё можна было толькі замарудзіць, але немагчыма было спыніць. З дапамогай Офіса за дэмакратычную Беларусь (Брусэль) Сіліцкі нейкі час лекаваўся ў клініцы ў Бельгіі. Калі стала ясна, што ніякія зацверджаныя лекі не дзейнічаюць, ён нейкі час прымаў эксперыментальныя сродкі, што праходзяць апрабацыю ў ЕС.
Сіліцкі прыняў рашэнне вярнуцца ў Беларусь з Бельгіі, дзе праходзіў курс тэрапіі, пасля таго як стан здароўя стаў імкліва горшаць.
Апошнія тыдні ён трымаўся на абязбольваючых марфінах, а апошнія дні рэдка прыходзіў у прытомнасць.
За некалькі гадзін да адыходу яго чарговы, апошні раз наведаў праваслаўны святар. Па ягонай волі, гэта быў беларускамоўны святар.
Віталь Сіліцкі быў дырэктарам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў. Гэта быў выдатны палітолаг з бліскучай адукацыяй і сусветным рэнамэ. Ён быў голасам незалежнай Беларусі, які гучаў з самых высокіх трыбун.
Ужо хворы, ён працаваў у рэжыме нон-стоп.
Як грамадзянін, ён быў бясконца адданы Беларусі і беларускасці.
Яго кнігі — ужо пасмяротныя — рыхтуюць да друку «ARCHE» і «Беларускі калегіум». У Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў яго зменяць Дзяніс Мельянцоў і Аляксей Пікулік.
У Віталя засталіся бацькі і брат.
У часе апошняй сустрэчы з сябрамі Сіліцкі прасіў перадаць лідарам апазіцыі, каб яны ішлі да людзей, ішлі на прадпрыемствы і неслі праўду пра сітуацыю ў краіне і шлях выхаду з яе.
«Я паміраю. Але зрабіце ўсё, каб жылі тыя ідэі, якімі я жыў», — сказаў ён сябрам у адзін з апошніх дзён.
Жыве Беларусь, Віталь!
Рэд.
* * *
Умер Виталий Силицкий
11 июня на 39-м году жизни после тяжелой продолжительной болезни скончался директор Белорусcкого института стратегических исследований политолог Виталий Силицкий.
Виталий Силицкий родился 25 декабря 1972 года. Окончил Белорусский государственный университет (отделение социологии) в 1994 году. Получил степень магистра (Центральноевропейский университет, Венгрия) и доктора политологии (Ратгерский университет, США). В 1999-2003 гг. работал в Европейском гуманитарном университете в Минске. Был уволен администрацией по приказу властей за публичную критику политики президента страны. Затем стажировался в Международном форуме исследований демократии (Национальный фонд в поддержку демократии, США) и Стэнфордском университете.
Автор книги «Отложенная свобода: посткоммунистический авторитаризм в Сербии и Беларуси» (опубликована в журнале ARCHE в 2002 г.), соавтор Исторического словаря Беларуси (вместе с Яном Запрудником, Scarecrow Press, 2007). Автор более 100 публикаций в изданиях Беларуси, США, ЕС, России.
Специализировался в области политики экономических реформ, демократизации на постсоветском пространстве, на электоральных революциях и превентивном авторитаризме, политике ЕС на постсоветском пространстве, отношениях Беларуси с Россией и ЕС. В 2007 г. возглавил Белорусский институт стратегических исследований.
Светлая память тебе, Виталий
Редакция «НМ»
---------
См. публикации
Рэдакцыя сайта www.bsdp.org глыбока смуткуе ў сувязі са смерцю Віталя Сіліцкага і выказвае спачуванне родным і блізкім нябожчыка.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
23 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |