22:00 10.11.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ПАМЁР ГЕЛЬМУТ ШМІТ
У Гамбургу на 97-м годзе жыцця памёр былы федэральны канцлер Германіі Гельмут Шміт (Schmidt).
Гельмут Шміт нарадзіўся 23 снежня 1918 года ў Гамбургу. Яго бацька быў быў пазашлюбным сынам габрэйскага камерсанта і немкі, усыноўлены нямецкай сям’ёю Шмітаў. Юны Гельмут Шміт на нейкі час паддаўся быў чарам гітлерызму, але ваенныя падзеі прымусілі яго цверазей глядзець на жыццё.
У час ІІ сусветнай вайны Шміт служыў у паветранай абароне Брэмена, а потым на Усходнім фронце. У 1942 годзе яго перавялі на службу ў міністэрства авіяцыі ў якасці настаўніка і дарадцы. Са снежня 1944 г. обер-лейтэнант Шміт служыў у артылерыі на Заходнім фронце. У красавіку 1945-га ён трапіў у брытанскі палон, а ў жніўні выйшаў на свабоду.
У 1946 г. былы обер-лейтэнант Г. Шміт уступіў у Сацыял-дэмакратычную партыю Германіі. Студэнт юрыдычнага факультэта Гамбургскага універсітэта, ён ужо ў 1947-м узначаліў Германскі сацыялістычны саюз студэнтаў. Пасля заканчэння ўніверсітэта быў запрошаны на працу ў ведамства эканомікі і транспарту роднага горада. У 1953 г. ён упрешыню стаў дэпутатам Бундэстага.
Пэўны час Г. Шміт займаў пасаду сенатара унутраных спраў федэральнай зямлі Гамбург.
У 1965 г. Шміта чарговы раз абралі дэпутатам Бундэстага, а ў 1967-мкалегі выбралі яго старшынёю фракцыі СДПГ у нямецкім парламенце. Так ён стаў практычна другой асобай у партыі, якою ў той час кіраваў Вілі Брант.
У 1969 г. лідар СДПГ упершыню ў паваеннай гісторыі стаў федэральным канцлерам. Гельмуту Шміту быў прапанаваны партфель міністра абароны. У чэрвені 1972 г. яго прызначылі міністрам гаспадаркі. Пазней ён заняў крэсла міністра фінансаў.
Пасля шпіёнскагаскандалу, наладжанага спецслужбай Германіі, канцлер В. Брант, застаючыся па-ранейшаму лідарам сацыял-дэмакратаў, падаў адстаўку. 16 траўня 1974 г. яго наступнікам стаў Гельмут Шміт.
У лютым–верасні 1982 г. у сувязі з пераменай у палітыцы малодшага партнёра па ўрадавай кааліцыі – Свабоднай дэмакратычнай партыі – кабінет Шміта перажываў крызіс. У верасні з ураду выйшлі чатыры міністры-лібералы, а 1 кастрычніка скончылася канцлерства Шміта. Яго наступнікам стаў хрысціянскі дэмакрат Гельмут Коль, у кабінет якога ўвайшлі ўчарашнія саюзнікі сацыял-дэмакратаў.
Гельмуту Шміту належыць папулярнае выказванне пра Савецкі Саюз: Верхняя Вольта з балістычнымі ракетамі.
Гельмут Шміт належаў да пакалення “класічнай” нямецкай сацыял-дэмакратыі паваеннай пары, да пакалення, пры якім СДПГ дасягнула найвышэйшага ўзроўню даверу грамадзян, правяла глыбокія сацыяльныя рэформы і выпрацавала новую усходнюю палітыку Заходняй Германіі (нармалізавала адносіны ФРГ з Савецкім Саюзам, Польшчаю і Чэхаславакіяй, палепшыла адносіны з ГДР).
Канцлер Шміт працягваў знешнюю палітыку свайго папярэдніка (так званую палітыку разрадкі напружанасці, Entspannungspolitik). Дзякуючы гэтаму стала магчымым правядзенне Хельсінкскай нарады ў пытаннях бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе. Яго подпіс стаіць пад Заключным актам Нарады.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
17 ноября 2024
« | Ноябрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |