10:15 02.10.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ПАМЁР АЛЬГЕРД НЕВЯРОЎСКІ
1 кастрычніка ў Беластоку памёр наш калега, журналіст “Радыё Рацыя”, сябра БАЖу Альгерд Невяроўскі.
19 жніўня Альгерду споўнілася 40 гадоў. У пятніцу 25 верасьня ён быў з інфарктам завезены ў шпіталь у Беластоку і ад таго часу знаходзіўся ў коме. Сёньня была зафіксаваная сьмерць ад спыненьня сардэчнай дзейнасьці.
Альгерд Невяроўскі больш за дзесяць гадоў быў карэспандэнтам Радыё Свабода, асьвятляў актуальныя падзеі ў Беларусі, аўтар шматлікіх рэпартажаў з вахты абароны Курапатаў і падзеяў сакавіка 2006-га на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
Радыё Свабода
* * *
Прэс-служба Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) глыбока смуткуе ў сувязі са смерцю даўняга сябра Альгерда Невяроўскага і выказвае словы шчырага спачуваньня родным і блізкім нябожчыка.
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |