03:15 14.04.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ПАМЯЦІ ТАВАРЫША
З глыбокім смуткам паведамляем, што сёння на 55-м годзе жыцця пасля працяглай хваробы памёр падпалкоўнік запасу кандыдат тэхнічных навук Мікалай Бірукоў.
Старшы выкладчык Мінскага вышэйшага інжынернага зенітна-ракетнага вучылішча Мікалай Мікалаевіч БІРУКОЎ быў у ліку тых афіцэраў, якія ў 1980-х гадах далучыліся да руху за дзяржаўную незалежнасць Беларусі. Ён быў адным з заснавальнікаў і актыўных сябраў Беларускага згуртавання вайскоўцаў – грамадскай арганізацыі, якая выступала за стварэнне самастойнага беларускага войска.
8 верасня 1992 г. – у Дзень вайсковай славы – Мікалай Бірукоў быў у ліку вайскоўцаў, якія першыя прысягнулі на вернасць Беларусі.
З пачатку 1990-х гадоў Мікалай Бірукоў далучыўся да беларускага сацыял-дэмакратычнага руху, стаў сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады. Быў міжнародным сакратаром Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народнай Грамады).
За сваю патрыятычную дзейнасць Мікалай Бірукоў зведаў рэпрэсіі з боку генералітэту, вымушаны быў пакінуць вайсковую службу.
Выказваем глыбокае спачуванне родным і блізкім Мікалая Мікалаевіча, усім яго сябрам.
У нашай памяці Мікалай Бірукоў назаўсёды застанецца як надзейны і шчыры таварыш, які канца свайго жыцця захаваў вернасць Бацькаўшчыне і ідэалам дэмакратыі.
УладзімірБарадач, ЛеанідДзейка,
АнатольГурыновіч, ВалерКостка,
ВітальМалашка, АнатольСідарэвіч,
АлесьСтанкевіч, МікалайСтаткевіч,
СтаніслаўСуднік, АлегТрусаў,
СяргейЧыслаў
на здымку: Прысяга БЗВ 8 верасня 1992г. Трэці злева Мікалай Бірукоў
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
23 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |