23:31 20.09.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ПАМЯЦІ ТАВАРЫША
Не адзін я, выпісваючы і чытаючы “Звязду”, апошнім часам не раз лавіў сябе на думцы: чаму знікла рубрыка “Простыя рэчы”, якую вядзе Алесь Касцень?
Я чытаў усё напісанае ім. І загадзя ведаў: пра якую рэч гаспадарчага ўжытку ні пісаў бы Алесь, кожны раз ён пастараецца знайсці адпаведную цытату з твораў свайго ўлюбёнага паэта Пімена Панчанкі.
Алесевых матэрыялаў не было ў “Звяздзе” некалькі месяцаў запар. І вось, у нумары газеты за 19 верасня з’явіўся некралог “Восень сумна ідзе…”, напісаны ягоным таварышам – паэтам, географам і краязнаўцам з Паставаў Ігарам Пракаповічам.
Заходні беларус, сын Пастаўшчыны, паэт, празаік, журналіст Алесь Касцень памёр у знамянальны дзень 17 верасня. 19 верасня яго пахавалі.
Пастаўшчына страціла свайго сына, культурны асяродак Пастаўшчыны – свайго калегу, які выдаў чатыры зборнікі вершаў і тры кнігі прозы, які шмат спрыяў землякам, што сталі на шлях літаратурна-мастацкае творчасці. У тым, што ў Паставах выйшлі чатыры калектыўныя зборнікі твораў мясцовых аўтараў, а таксама часопіс “Барвы”, ёсць і яго заслуга.
Яму было 54 гады. Мог бы пажыць, мог бы яшчэ шмат зрабіць. Але прыйшла хвароба. Спадзявацца на дапамогу лекараў ён не мог. Не прайшоўшы курс лячэння ў Бараўлянах, ён вярнуўся ў родны кут, каб адысці ў вечнасць на зямлі, якая выгадавала яго.
Памёр не толькі паэт, празаік, журналіст, мой калега па літаратурным цэху – памёр мой таварыш, сацыял-дэмакрат.
У гэтыя журботныя хвіліны цешыць думка пра тое, што людзі пакідаюць па сабе памяць створаным. Створанае Алесем Дзмітрыевічам ручайком ўлілося ў плынь беларускага пісьменства, беларускае культуры. Я ж буду ўспамінаць Алеся не толькі як аўтара, якога чытаў, але таксама як таварыша, аднадумцу, які не сцвярджаў свае заслугі, б’ючы сябе з грудзі і надрываючы голас, а сціпла рабіў добрую справу для беларусаў і Беларусі.
Анатоль Сідарэвіч.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
10 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |